На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Румас: саюз дзяржавы і бізнесу ў сферы інавацый - неабходная ўмова дынамічнага развіцця краіны

19 лістапада 2019

Партнёрства дзяржавы і бізнесу ў сферы інавацый з'яўляецца неабходнай умовай дынамічнага развіцця краіны. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на адкрыцці Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў гэтым годзе ключавой тэмай форуму стане тэма інавацый. "Эфектыўнае партнёрства дзяржавы і бізнесу ў гэтай сферы - неабходная ўмова дынамічнага развіцця нашай краіны", - лічыць ён.

"Беларусь разам з іншымі краінамі ўступае ў постіндустрыяльную інфармацыйную эру. Сёння тавары і паслугі навукаёмістых вытворчасцей, перадавая тэхніка і тэхналогіі літаральна пранізваюць усе бакі жыццядзейнасці людзей. Лічбавізацыя стала фактарам канкурэнтаздольнасці практычна ва ўсіх галінах эканомікі і сферы дзяржаўнага кіравання", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён дадаў, што ў Беларусі ёсць пэўныя дасягненні на гэтым шляху: дзяржава ўваходзіць у першую дзясятку краін свету па такіх паказчыках глабальнага інавацыйнага індэкса, як распрацоўка мабільных дадаткаў, вынаходкі і карысныя мадэлі, вышэйшая адукацыя, і ў першую дваццатку - па экспарце IT-паслуг.

"Ёсць паспяховы прыклад узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу - гэта Парк высокіх тэхналогій, - адзначыў Сяргей Румас. - За апошнія два гады ўклад ПВТ у валавы ўнутраны прадукт, у экспарт практычна падвоіўся".

Многае, паводле слоў прэм'ера, робіцца дзяржавай для развіцця партнёрскіх адносін з бізнесам. "Мы выйшлі на новы ўзровень грамадскага абмеркавання рэгулятарных ініцыятыў дзяржаўных органаў кіравання, пачалася распрацоўка законапраекта аб самарэгулюемых арганізацыях, - адзначыў кіраўнік урада. - Гэты праект прадоўжыць курс на ліквідацыю залішніх адміністрацыйных бар'ераў у дзейнасці бізнесу".

Шмат увагі ў Беларусі надаецца ўдасканаленню фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва. Урад ва ўзаемадзеянні з банкамі прапрацоўвае напрамкі па спрашчэнні доступу да фінансавых рэсурсаў, пашыраецца лінейка прадуктаў, што прапануюцца банкаўскай сістэмай для прадпрымальнікаў для пачатку і развіцця бізнесу. Гэтымі днямі быў падпісаны ўказ нумар 412 "Аб падтрымцы экспарту".

Урад актыўна падтрымлівае развіццё інавацыйнай дзейнасці. У 2020 годзе расходы бюджэту на гэтыя мэты будуць павялічаны на 16 працэнтаў.

"Мы стараемся рабіць усё, каб бізнес адчуваў, што яго смелыя і інавацыйныя рашэнні дзяржавай падтрымліваюцца", - падкрэсліў прэм'ер.

У ліку асноўных падзей Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі - IX Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які адбудзецца 19 лістапада ў Мінску, і I Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва (пройдзе 20 лістапада ў Брэсце). Адбудуцца таксама канферэнцыі FinTech Day, Investor's Factory, спаборніцтва стартапаў Belbiz Battle, узнагароджанне лепшага ментара 2019 года. У час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва традыцыйна плануецца ўзнагародзіць лепшых прадпрымальнікаў года ў Беларусі.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) - глабальная ініцыятыва, якая праходзіць у адзін і той жа час у 170 краінах свету з мэтай пашырэння іміджу прадпрымальніцтва, развіцця дзелавога супрацоўніцтва і пошуку новых ідэй. Афіцыйным прадстаўніком GEW у Беларусі з'яўляецца ТАА "Цэнтр дзелавых камунікацый "Белбіз". Партнёрамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID, Банк развіцця, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі, Белаграпрамбанк, Банк БелВЭБ і праект па развіцці мясцовых ініцыятыў ПРААН.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва прадоўжыцца да 24 лістапада.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI