На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі з'явіліся новыя тарыфныя групы юрыдычных асоб і ІП для разлікаў за электраэнергію

16 ліпеня 2019

У Беларусі з'явіліся новыя тарыфныя групы юрыдычных асоб і ІП для разлікаў за электраэнергію. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства энергетыкі ад 24 чэрвеня 2019 года нумар 52/22, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Так, асобны ўзровень тарыфаў можа быць устаноўлены на электрычную энергію, спажываемую бюджэтнымі арганізацыямі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

У новую групу таксама аднесены арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жылфонду або прадастаўляюць ЖКП, арганізацыі забудоўшчыкаў, таварыствы ўласнікаў у частцы выкарыстання электраэнергіі ў электранагравальных устаноўках для аказання паслуг ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў шматкватэрных жылых дамах.

Асобная тарыфная група створана таксама для СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" (Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". - Заўвага БЕЛТА).

Тарыфная група - група спажыўцоў, для якой можа дыферэнцыравана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку вызначацца ўзровень тарыфу на электрычную і (або) цеплавую энергію.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI