карта сайта
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная > Меню сайта > РО ОО "БРСМ" > О нас > Наши лидеры
Карта района
Сайт президента Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Совершенствование бизнес-климата
Улучшение бизнес-климата в Республике Беларусь
Наши лидеры

Знаёмцеся: першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” - Iрына Фёдараўна Бабкова нарадзілася ў кастрычніку 1979 года ў горадзе Бабруйску. Пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага інстытута працавала настаўнікам малодшых класаў у адной са школ абласнога цэнтра. У Асіповічы пераехала тры гады назад. Працавала педагогам-арганізатарам у СШ № 4. На гэтай клапотнай і адказнай пасадзе праявіла сябе найлепшым чынам, летась была ўзнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама за асабісты ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі.

Са снежня 2007 па 17 сакавіка 2008 года выконвала абавязкі старшыні райарганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, цяпер выбрана лідэрам маладзёжнага аб’яднання.

Замужам, мае дачку-школьніцу. Сярод захапленняў — усходнія танцы, настольны тэніс, маляванне. Але галоўным сваім хобі лічыць работу.

Дзеля таго, каб весці за сабой моладзь, трэба быць чалавекам энергічным, умець зараджаць іншых сваім энтузіязмам, ведаць, як аб’ядноўваць людзей у дасягненні агульнай мэты, быць генератарам неардынарных ідэй. Ці адпавядае гэтая маладая жанчына ўзгаданым патрабаванням?

— Працаваць у БРСМ цікава, — выказвае свой пункт гледжання Iрына Бабкова. — У мяне і ў людзей, з якімі ўжо даводзілася мець справу, шмат розных задумак, якія  знаходзяць водгук у асяроддзі асіповіцкіх падлеткаў, дзяўчат і хлопцаў. Сёння для маладзёжнага руху гэта вельмі важна — мець актуальныя, канструктыўныя і прызываючыя да сумесных дзеянняў ідэі. Калі ўдасца іх рэалізаваць хаця б часткова, жыццё хлопцаў і дзяўчат стане куды больш цікавым.

Што ж тычыцца нашай галоўнай праблемы — нізкай цікаўнасці да грамадскай дзейнасці сельскай і рабочай моладзі, — то яе вырашэнне можна лічыць асноўнай арганізацыйнай задачай для БРСМ. Знайсці яе дзейснае рашэнне будзе няпроста, аднак, пераканана, цалкам магчыма. Першы і самы складаны этап — пераадоленне існуючага камунікацыйнага бар’ера. Як ні дзіўна, але далёка не ўся моладзь разумее, што БРСМ — гэта добра наладжаная сістэма зносін, уваходзячы ў якую атрымліваеш выдатныя магчымасці для ўласнай самарэалізацыі, абароны сваіх правоў, прафесійнага росту і, нарэшце, зносін з аднадумцамі. Ды і пра больш шырокія магчымасці сустрэць сваю “палавінку” забывацца нельга: для хлопцаў і дзяўчат падобнае таксама важная акалічнасць. Калі члены БРСМ асабістым прыкладам пакажуць, што быць разам гэта сапраўды здорава, бар’ер будзе зламаны.

Справочная информация
Погода Погода
Расписание движения транспорта Расписание движения транспорта
Телефонный справочник Телефонный справочник
Курсы валют:
www.tb.by currency
Осиповичский районный исполнительный комитет, 2006 Разработка, информационное и
техническое обеспечение: БЕЛТА, 2006
Rating All.BY