|
КУТОЧАК МІЛАЙ БЕЛАРУСІ
Нямала ёсць мясцін у Беларусі, Дзе птушкам вольна чуецца ў гняздзе. А я адным заўсёды ганаруся: Што з Acinoвiч род бацькоў ідзе.
Ты прыедзь да нас у госці аднойчы, Паглядзі, як тут людзі жывуць. І дзяўчат асіповіцкіх вочы Тваё сэрца ў палон забяруць.
Мой родны кут! Жыву адным табою, І мне не трэба ніякі другі. Тут коцяць хвалі Пціч з Беразіною І Свіслач ціха плешча ў бepari.
Ты прыедзь да нас у rocцi аднойчы, Паглядзі, як тут людзі жывуць. I дзяўчат асіповіцкіх вочы Тваё сэрца ў палон забяруць.
Куточак любы мілай Беларусі, Нам разам быць у радасці, журбе. Табой жыву, табою ганаруся І песні я спяваю пра цябе.
Ты прыедзь да нас у госці аднойчы, Паглядзі, як тут людзі жывуць. І дзяўчат асіповіцкіх вочы Тваё сэрца ў палон забяруць.
А.Тамашэўскі
|