На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

15 гадоў — з БРСМ!

18 сентября 2017

У пачатку верасня свой дзень нараджэння святкавала самая масавая маладзёжная арганізацыя краіны, пераймальнік традыцый былога камсамола — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Арганізацыя аб’ядноўвае каля паўмільёна юнакоў і дзяўчат. У склад грамадскага аб’яднання ўваходзіць шмат актыўных, неабыякавых маладых лю-дзей, якія заўсёды гатовы рэалізаваць свае ідэі, задумы, творчыя планы разам з аднадумцамі, праявіць сябе ў творчасці, навуцы, дабрачыннасці, валанцёрскіх праектах. Разам з БРСМ моладзь мае магчымасць быць пачутай, абмяркоўваць пытанні, што хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі — аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення або ўлады, экспертамі, даведацца, што можна зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку ў сваіх далейшых дзеяннях. А яшчэ БРСМ для многіх асацыіруецца з усім вядомым студатрадаўскім рухам.

Зараз на Асіповіччыне налічваецца 1686 прыхільні-каў беларускага маладзёжнага саюза — 90 пярвічных арганізацый. А раённы камітэт арганізацыі складаецца з дзвюх прыгожых дзяўчын — першага сакратара Алены Надзеявец і галоўнага спецыяліста Анастасіі Гоцінай.

Зразумела, не абышлося і на Асіповіччыне без мерапрыемстваў, прысвечаных 15-годдзю рэспубліканскага маладзёжнага руху.

Віншуем

Акцыя “15 гадоў з БРСМ” прапанавала ўсім жадаючым незвычайна павіншаваць сучаснага правапрыемніка камсамола з днём нараджэння. Яшчэ да канца верасня можна зрабіць віншавальны відэаролік і даслаць яго ў райкам. Тым больш што раённы камітэт святкуе свой дзень нара-джэння толькі 8 кастрычніка.

А яшчэ ініцыятыву ў віншаваннях праявілі танцавальныя калектывы дома культуры чыгуначнікаў і вучні СШ № 1, якія зрабілі яркія і пазітыўныя фота-здымкі з атрыбутыкай саюза моладзі.

Весела

Святочная дыскатэка з нагоды дня нараджэння БРСМ прайшла ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. А 19 гадзіне там ужо сустракалі ўсіх жадаючых патанцаваць і ўвогуле цікава правесці час. Узрост наведвальнікаў — у асноўным ад 14 да 18 гадоў, усяго ж у фае РЦКіА сабралася больш за паўсотню хлопцаў і дзяўчат.

Арганізатары прапанавалі паўдзельнічаць і ў шэрагу забаўляльных конкурсаў. Пераможцаў узнагароджвалі салодкімі сувенірамі ад райкама БРСМ.

Дарэчы, за правапарадкам у гэты вечар назіралі таксама прадстаўнікі мала-дзёжнага руху — МААП.

і спартыўна!

Днямі моладзі раёна прапанавалі паўдзельнічаць у спаборніцтвах па разнавіднасці баскетбола — стрытболе. Заяўкі ўсе жадаючыя падавалі загадзя, а ў назначаны час сабраліся на баскетбольнай пляцоўцы ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”. Дарэчы, адметна, што сярод усіх спартсменаў, хоць палажэнне аб спаборніцтвах і прадугледжвала змешаныя каманды, была толькі адна прадстаўніца прыгожага полу: сакратар “пярвічкі” ААТ “АЗАА” Таццяна Булгакава, якая на гэты раз увайшла ў склад зборнай каманды “Легіянеры”.

Месца дазваляла, таму ігралі адначасова па чатыры каманды: кожнай пары сапернікаў — па баскетбольнаму кальцу. Барацьба разгарнулася не на жарт! Хоць удзельнікі і разумелі, што сустрэча гэта больш сяброў-ская, чым статусная, але перамагчы ўсё ж хацелася кожнаму. Але, як і заўжды, прызёраў толькі тры. Так, на трэцім месцы аказалася каманда АДУКВП “Водаканал”, на другім — прафесійна-тэхнічны каледж, а пераможцамі маладзёжнага спартыўнага спаборніцтва сталі спартсмены з АЗАА. Разам з дыпломамі ігракі атрымалі і салодкія падарункі: эксклюзіўныя торты з надпісам “15 гадоў БРСМ”.