На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Асіпаўчане 6-7 ліпеня ўдзельнічалі ў рэспубліканскім свяце “Купалле”, якое наведала больш за 65 тысяч чалавек

9 июля 2019

Маштабна і запамінальна

 

На мінулых выхадных Александрыя сабрала сяброў на Шклоўшчыне ўжо ў 10 раз. “Сённяшняе самабытнае свята дапамагае нам усвядоміць сябе адным з важных звёнаў непарыўнага ланцужка пакаленняў беларусаў. Перадаць дзецям тое, што нам пакінулі ў спадчыну нашы бацькі. Захаваць нацыянальную самаідэнтычнасць, традыцыі, культуру, а значыць — і сваю родную зямлю,” — падкрэсліў у сваім выступленні Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым адкрыцці фестывалю. І складана знайсці словы, якія б больш дакладна адлюстроўвалі мэту сустрэчы.

Як заўсёды, адметнае для Прыдняпроўскага краю і ўсёй рэспублікі мерапрыемства наведалі і нашы землякі. Афіцыйную дэлегацыю раёна, якая аб’яднала 40 чалавек, узначальваў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч. Прыемна было бачыць асіпаўчан і ў якасці непасрэдных удзельнікаў фестывалю. Так, у цырымоніі адкрыцця быў задзейнічаны народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК, які выканаў песню “Пятрова ночка малюсенька” ў суправаджэнні адзінага на Асіповіччыне дудара Мікалая Забаўскага.

Яркім было выступленне рэжысёра-пастаноўшчыка РЦК Вікторыі Матусевіч у конкурсе “Міс Купалінка”: яна стала адной з 14 удзельніц спаборніцтва таленту і прыгажосці. Сваю творчасць прадставілі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзмітрый Паляшчук, Валянціна Прасаловіч, Кацярына Юркавец і Валянціна Туркіна.

— Сёлетняе свята атрымалася асабліва маштабным, — падзялілася дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Алена Загароўская. — Прыехала шмат гасцей з розных краін. Запомніліся шарсцяныя хусцінкі з Башкартастана, сярэбраныя вырабы з Дагестана, валагодскія карункі, разанскія лялькі. Была відавочнай цікавасць і да вырабаў нашых умельцаў: нікога не пакінуў абыякавым прыгожы і функцыянальны гліняны посуд Дзмітрыя Палешчука, надоўга прыцягвала ўвагу наведвальнікаў вытанчаная вышыўка Валянціны Прасаловіч. Наведвальнікі не толькі выказвалі сваё захапленне майстэрствам, але і задавалі шмат пытанняў, цікавіліся тэхналогіямі. Словам, асіповіцкая выстава атрымалася яркай, прыгожай і гарманічна ўпісалася ў агульную канцэпцыю свята, галоўнай тэмай якога было трохгоддзе Малой радзімы.

Асаблівая ўвага на мерапрыемстве надзялялася працаўнікам вёскі — адбылося ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны. Сямёра асіповіцкіх аграрыяў атрымалі з рук старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца заслужаныя ўзнагароды — Сцяпан Давідовіч, Алена Рыжковіч, Уладзімір Аляшкевіч з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і “авангардаўцы” Людміла Доўнар, Уладзімір Цюцялін, Віктар Аляшкевіч і Уладзімір Сцепанюк.