На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

На очередном заседании райисполкома

19 марта 2019

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 15 сакавіка пад началам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам першага намесніка гендырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Аграмашсэрвіс" Мікалая Сцяпанава, было разгледжана без малога паўсотні самых розных пытанняў, якія тычацца жыцця рэгіёна. Пра асобныя з іх — крыху падрабязней.

Аб мерах па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю-2019 праінфармаваў галоўны спецыяліст упраўлення сель-скай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрый Міхалёў. У бягучым годзе распрацаваная праграма прадугле-джвае атрыманне прадукцыі раслінаводства ў наступных аб’ёмах: збожжа ў свірнавай вазе — 32000 тон (111% да 2018 года), алейнае насенне рапсу — 1900 (104%), цукровыя буракі — 43200 (102,5%), бульба — 3700 (103%), гародніна — 900 тон (121%). Для дасягнення гэтых аб’ёмных паказчыкаў спецыялістамі сельгасарганізацый сумесна з райслужбамі падабраны пасяўныя плошчы культур з улікам папярэднікаў, натуральнай урадлівасці,  утрымання рухомых формаў у глебе фосфару і калію, распрацаваны рабочыя планы правядзення веснавых палявых работ і планы загрузкі тэхнікі і г.д. Для выканання ўсяго комплексу работ з прамысловых прадпрыемстваў горада будзе дадаткова прыцягнута 21 адзін-ка тэхнікі і 43 рабочых неабходных спецыяльнасцей.

Аб выніках работы раёна па энергазберажэнні ў 2018 годзе і задачах на бягучы падрабязна распавяла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Гапоненка. Адзначана, што прынятыя меры дапамаглі забяспечыць для Асіповіччыны выкананне задання па асноўных напрамках энергазберажэння. У мінулым годзе ў нас рэалізавана 97 энергазберагальных мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў ва ўсіх галінах дзейнасці, што дазволіла дасягнуць сумарнага гадавога эканамічнага эфекту ў 2185,3 т умоўнага паліва. Мэтавы паказчык энергазберажэння склаў мінус 3,3% пры заданні мінус 2,5%. Доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у кацельна-пячным паліве склалася на ўзроўні 40,7% (33,1%). Летась укаранялася сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, праводзілася замена цепласетак і помпавага абсталявання, аптымізацыя сістэм цеплазабеспячэння, укараненне энерга-эфектыўных асвятляльных прылад, устаноўка цеплаадбіваючых канструкцый за радыятарамі ацяплення, гідрапнеўматычнае прамыванне сетак ацяплення і г.д.

Аб прымаемых мерах па спыненні і папярэджанні наркаманіі, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі, далажыў начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Iгар Каркоўскі. Галоўнае — мерапрыемствы практычнага характару прыносяць вынік: летась на тэрыторыі раёна захавалася тэндэнцыя зніжэння долі злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Выяўлена 29 выпадкаў злачынстваў па лініі наркакантролю (у 2017 г. — 36). Фактаў здзяйснення злачынстваў у сферы незаконнага абароту нарка-сродкаў і псіхатропных рэчываў з боку непаўналетніх не зафіксавана.

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"