На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

На пазачарговай трыццаць другой сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання

11 августа 2017

На парадак дня пазачарговай трыццаць другой сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, якая прайшла 8 жніўня пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча, было вынесена адно пытанне: “Аб зацвярджэнні на пасадзе старшыні Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта”.

Узяўшы слова, Уладзімір Віктаравіч напачатку ўзгадаў ужо вядомую са сродкаў масавай інфармацыі навіну аб тым, што ў панядзелак Прэзідэнт краіны разгледзеў кадравыя пытанні, адно з якіх напрамую тычылася Асіповіцкага раёна: у сувязі з выхадам у адстаўку Пётр Шукаловіч быў вызвалены ад пасады старшыні райвыканкама, а на яго месца прызначаны Павел Налівайка, які працаваў яго першым намеснікам. I гэтаму здзіўляцца, як адзначыў губернатар, не варта: жыццё — пастаянная дынаміка, і яно перыядычна патрабуе даваць шанц маладзейшым.

Пётр Яфімавіч кіраваў раёнам з канца 2003 года, і ў наяўнасці — устойлівае развіццё прамысловай вытворчасці, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці, добрыя паказчыкі ў сацыяльнай сферы. У рэгіёне ствараліся новыя працоўныя месцы, раслі аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, станавілася лепшай яе якасць і канкурэнтаздольнасць. З планаў сталі рэальнасцю шэраг буйных інвестыцыйных праектаў, якія не маюць аналагаў у рэспубліцы. Дынамічна развіваецца спажывецкі рынак, адкрываюцца новыя гандлёвыя аб’екты. Будуецца бальніца і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, з’явіліся станцыі абезжалезвання вады ў Сасновым і горадзе. Шмат увагі надаецца захаванню нашай гістарычнай спадчыны, нямала важкіх дасягненняў у работнікаў адукацыі, культуры, спартсменаў і г.д.

Словам, як падкрэсліў старшыня аблвыканкама, раён стабільна займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці: па выніках першага паўгоддзя, у прыватнасці, на чацвёртым месцы, так што за сваю працу на Асіповіччыне гэтаму паважанаму чалавеку сорамна быць не павінна. Хаця да канца патэнцыял рэгіёна і не вычарпаны, рэзервы для руху наперад літаральна па ўсіх напрамках і ва ўсіх галінах маюцца, і яны абавязкова павінны быць выкарыстаны.

Рашэннем аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Асіповіцкага раёна Пятру Яфімавічу Шукаловічу была аб’яўлена падзяка, а Аляксандр Пузік ад імя дэпутацкага корпуса, членаў выканаўчага камітэта і кіраўнікоў працоўных калектываў шчыра падзякаваў яму за плённую дзейнасць і пад воплескі залы ўручыў прыгожы букет кветак і падарунак на памяць. Лейтматыў хвалююча прагучаўшых слоў у адказ — удзячнасць за сумесную працу і пажаданне новых поспехаў ва ўсіх добрых справах.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона краіны “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” Саветы ў межах сваёй кампетэнцыі зацвярджаюць на пасадзе старшыню выканаўчага камітэта, і наконт дзелавых якасцей Паўла Налівайкі выказаліся галоўны энергетык ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” Віталь Бродскі і начальнік станцыі Асіповічы транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Віталь Канстанціновіч — дэпутаты ад выбарчых акруг Прамысловай № 22 і Бабруйскай № 11 адпаведна.

Рашэнне сесіі аднадушнае: зацвердзіць.

Выказаўшы словы падзякі за высокі давер, Павел Уладзіміравіч запэўніў, што прыкладзе ўсе намаганні, каб наш край толькі мацнеў і прыгажэў.