На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Асіповіччына  распачала жніво

19 июля 2016
Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі збожжа.
Гэтым сезонам належыць убраць 8.839 гектараў. На ўчарашнюю раніцу камбайны пабывалі ўжо на 681 га. Намалочана 1.821 тона зерня, сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 26,7 цэнтнера з гектара. Гэта лічба лепшая, чым леташнія паказчыкі, аднак пакуль высокімі хлебныя здабыткі не назавеш.
Аграрыі раёна робяць прагноз, што выніковая ўраджайнасць усё ж будзе больш ёмкай.
Найбольш актыўна прыступілі  да  жніва філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — тут убрана ўжо чвэрць палёў, і ААТ “Каменічы” — у заліку 23% плошчаў. Першая гаспадарка ў лідарах па ўраджайнасці: камбайны “белшынаўцаў” у сярэднім малоцяць па 32,2 цэнтнера на круг.  30  цэнтнераў  маюць і ў ААТ “Лапічы”.
Сёлета дзяржзаказ складае 4.550 тон. У засекі краіны ўжо здадзена ў фізічнай вазе 230 тон дароў ніў.
 

"Асіповіцкі край"