На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

В прошлую пятницу председатель Осиповичского райисполкома Константин Жигуцкий побывал на ОЗАА

6 июля 2020


Пытанні важныя і актуальныя

У мінулую пятніцу старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі наведаў Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў. Сустрэча з калектывам узнавіла практыку штомесячных дыялогаў кіраўніцтва раёна і адказных работнікаў разнастайных службаў з працаўнікамі прадпрыемстваў у адзіныя дні інфармавання насельніцтва.

Правядзенне АДІ ва ўзгаданым фармаце было прыпынена з-за эпідэміі каранавіруса, аднак, мяркуючы па колькасці пытанняў, што задаваліся кіраўніку раёна, жывая размова з органамі ўлады для мясцовай супольнасці мае важнае значэнне.

Старшыня райвыканкама высока ацаніў унёсак аўтаагрэгатчыкаў у эканоміку нашай малой радзімы і адзначыў, што за справаздачны перыяд гэтага года ён складае 12 працэнтаў (летась — 10). Яшчэ Канстанцін Жыгуцкі зрабіў акцэнт на выкананні мер сацыяльнага дыстанцыравання, што вельмі важна для захавання здароўя ў неспрыяльна эпідперыяд. Дарэчы, удзельнікі сустрэчы былі ў масках і сядзелі ў актавай зале прадпрыемства на бяспечнай адлегласці.

Завадчане ў сваю чаргу скарысталіся магчымасцю, каб даведацца аб ходзе вырашэння праблем, якія іх хвалююць. Адказы на некаторыя — найбольш важныя для ўсіх асіпаўчан — пытанні былі дадзены непасрэдна падчас сустрэчы.

Будаўніцтва станцыі абезжалезвання пітной вады на паўночным водазаборы.

Па інфармацыі УВКП ВКГ “Магілёўаблводаканал”, праектная дакументацыя па аб’екце “Сеткі збудавання водазабеспячэння водазабора ў г. Асіповічы” прайшла ўсе неабходныя экспертызы і сёння рыхтуецца пакет конкурсных дакументаў для ўзгаднення з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і правядзення конкурсных таргоў па выбары падраднай арганізацыі.

Кіраўніцтва “Магілёўаблводаканала” лічыць, што будаўніцтва можа быць распачата ў трэцім квартале бягучага года.

Рамонт гарадскіх вуліц

У бліжэйшыя тыдні работы пачнуцца на вуліцах Паркавай, Сумчанкі, Кастрычніцкай.

Што тычыцца мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага, то тут ідзе будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры квартала жыллёвай забудовы па завулку Чарняхоўскага ў межах вуліц Чарняхоўскага і Юбілейнай. Акрамя іншага, тут з’явяцца неабходныя мясцовым жыхарам тратуары і сістэма вулічнага асвятлення.