На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Жніво-2017 у лічбах і меркаваннях хлебаробаў

15 августа 2017

у лічбах

65% — такі паказчык па колькасці зжатых ніў дасягнуты асіповіцкімі аграрыямі па стане на ўчарашнюю раніцу. У агульным намалочана 17065 тон збожжа, сярэднераённая ўраджайнасць — 29,1 цэнтнера з гектара.

5571 тону зерня ўжо атрымалі працаўнікі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, 2711 — хлебаробы ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, 2161 — ААТ “Авангард-Ніва”. Здабыткі з гектара ў названых гаспадарках наступныя: 42,8, 32,9 і 29,2 цэнтнера адпаведна. На другім месцы па ўраджайнасці знаходзіцца ААТ “Лапічы” — 34,4 ц/га.

 

 і меркаваннях хлебаробаў

Руслан Ігруноў, памочнік камбайнера ААТ “Авангард-Ніва”, удзельнік маладзёжнага спаборніцтва:

— Сёлета скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер, размеркаваўся ў родную гаспадарку і адразу трапіў на жніво. Лічу такі расклад удалым: час, адпрацаваны на ніве, стане добрай практыкай. Некалькі тыдняў работы на камбайне дапамогуць падрабязна пазнаёміцца з гэтай тэхнікай.

Як працавалася ў дні, калі слупок тэрмометра перасягаў 30-градусную мяжу? У прынцыпе, дастаткова камфортна: камбайн асна-шчаны кандыцыянерам.

Гатовы да таго, што і бягучы тыдзень будзе напружаным. Чакае жняярку пшаніца. Па калоссі відаць, што аддача павінна быць добрай.

Калі на наступны год атрымаецца, то зноў з задавальненнем паўдзельнічаю ў маладзёжным спаборніцтве: гэта надае справе дадатковы інтарэс.