Осиповичский районный исполнительный комитет
Рус   Eng
 RSS
ИНТЕРНЕТ-ПРИЁМНАЯ РАЙИСПОЛКОМА 
Адрес райисполкома: 213760,Могилёвская обл.,г. Осиповичи, ул.Сумченко, 30, к.33Режим работы: с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00Контактный телефон: 8-02235-24-334E-mail: osip_ispolcom@mogilev.by 
Спрашивали? ОтвечаемЭлектронное обращениеГорячая линияГрафик приёма

ИНТЕРНЕТ-ПРИЁМНАЯ РАЙИСПОЛКОМА

Адрес райисполкома: 213760,Могилёвская обл.,
г. Осиповичи, ул.Сумченко, 30, к.33
Режим работы
: с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00
Контактный телефон
: 8-02235-24-334
E-mail
:
osip_ispolcom@mogilev.by

Спрашивали? Отвечаем
Электронное обращение
Горячая линия
График приёма

 
Доброе сердце
БРСМ
Главная >>Жителям >>К 140-летию города Осиповичи
 

К 140-летию города Осиповичи

                                            Увага: конкурс!

Запытайцеся людзей, з чым яны асацыююць Маскву 1980 года — і ў адказ ад большасці пачуеце: “З алімпійскім Мішкам!” Свае талісманы былі, канешне, і ў іншыхАлімпійскіх гульняў, ды і ўвогуле многія гарады свету ўжо даўно маюць свае сімвалы. У Асіповічах ёсць уласныя герб і сцяг, а вось сімвала пакуль няма…

Сёлета гораду, як вядома, “стукне” 140 гадоў і, натуральна, рыхтавацца да сустрэчы гэтай круглай даты ў рэгіёне пачалі загадзя. Раённым выканаўчым камітэтам складзены адпаведны план падрыхтоўкі да будучай падзеі, і адзін з яго этапаў — конкурс на распрацоўку сімвала родных Асіповічаў. Удзел у ім можа прыняць кожны жадаючы — проста свае цікавыя прапановы трэба да 1 сакавіка прадставіць у аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама. Пасля гэтага кампетэнтнае журы і вызначыць лепшы варыянт, якому наканавана стаць брэндам горада.

Таму — наперад, паважаныя землякі і наогул патэнцыяльныя аўтары! Фантазіі ў вас хапае і кожнаму дадзены шанц назаўсёды не толькі ўпісаць сваё імя ў гісторыю нашага горада, а і заслужана атрымаць пэўнае матэрыяльнае ўзнагароджанне!

                                                                        Здаецца, дробязь. А прыемна!

Работнікі магазінаў ААТ “Гандаль” ужо перад прыходам Новага года пачалі не толькі фасаваць у пакеты з адпаведным лагатыпам прапаноўваемую пакупнікам прадукцыю, а і прапаноўваюць людзям падобныя пакеты для пераноскі ручной паклажы. І гэта, як адзначае кіраўніцтва, толькі першы крок ва ўзгаданым накірунку, усе “карты” гандлярамі яшчэ не адкрыты.

Знакамітыя землякі-юбіляры
Студзень


ДарашкевIч Юрый Альфрэдавіч
Нарадзіўся 11.01.1962 года ў горадзе Асіповічы. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў радыётэхнічнага каледжа і сувораўскага вучылішча (1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе. Аформіў спектакль “Цудоўная дудка” ў Гродзенскім тэатры лялек у 1988 годзе. Распрацаваў тэмы: “Бабы” і “Чашы”: “Чаша-аб’ект”, “Чаша, знойдзеная ў лесе”, “Чаша-вытока”, “Чаша цёплая”, “Чаша з прывідам” і інш.(1990-я г.).
Кірыновіч Іван Уладзіміравіч
Нарадзіўся 12.01.1937 года ў вёсцы Ягаднае Асіповіцкага раёна. Удзельнічаў у асваенні цалінных і абложных зямель у Казахстане. З 1956 г. трактарыст Асіповіцкай МТС, калгаса “Першае мая”, саўгаса “Асіповіцкі”, майстар-наладчык саўгаса “Асіповіцкі” (1970-1986). Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны ордэнам Леніна, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Асвяцінскі Геральд Баляслававіч
Нарадзіўся 23.01.1932 года ў рабочым пасёлку Ялізава. Скончыў БДУ (1955, юрыдычны факультэт), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1965). Працаваў у Маладзечанскім абкаме камсамола (з 1955), Глыбоцкім райкаме камсамола, Гродзенскім аблвыканкаме начальнікам аддзела культасветустаноў і мастацтва, з 1963 года начальнік абласнога ўпраўлення культуры. У 1965-1993 гг. дырэктар Беларускага тэатра імя Я.Коласа, з 1994 г. — Беларускага тэатра “Лялька” (Віцебск). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

 
 
На главную  Написать письмо  Карта сайта