Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Сацыяльная сфера / Фізічная культура і спорт / Дзяржаўная ўстанова «Фізкультурна-спартыўны футбольны клуб «Асіповічы»

Дзяржаўная ўстанова «Фізкультурна-спартыўны футбольны клуб «Асіповічы»

Дзяржаўная ўстанова «Фізкультурна-спартыўны футбольны клуб «Асіповічы»

Наш адрас: 213765 г.Асіповічы, вул.60 год Кастрычніка, 6
Тэл .: 8(02235) 73478
E-mail: asipovichy.fc@gmail.com
Вышэйшы орган кіравання: сектар спорту і турызму Асіповіцкага райвыканкама, Асіповіцкі рай

Структура кіравання:


Дырэктар:

Плют Уладзімір Генадзевіч (029) 6308614

Начальнік каманды - старшы трэнер : Ліцвінка Антон Вячаслававіч (029) 6236761

Загадчык сектара па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў спорту і турызму: Гальчэня Вікторыя Аляксандраўна (02235) 52102


Рэжым працы:

Час працы: 08.00-17.00
Перапынак на абед: 13.00-14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Асноўныя задачы ФК "Асіповічы":

- арганізацыя сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі спартоўцаў па футболе;

- стварэнне каманды і дасягненне імі высокіх спартовых вынікаў;

- спартыўна-масавая работа з грамадзянамі;

- аказанне платных паслуг насельніцтву;

- вырашэнне іншых задач у адпаведнасці з мэтамі дзейнасці Установы.

Графік асабістага прыёму грамадзян

П.І.І.

Пасада

дзень тыдня/ Час

Плют Уладзімір Генадзевіч

дырэктар

Другі аўторак месяца

З 8.00 да 13.00

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ!

З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" змяняецца парадак падачы электронных зваротаў.
Электронныя звароты будуць падавацца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб https://звароту.бел/ .

КНІГА ЗАЎВАГАЎ І ПРАПАНОВАЎ ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ДЫРЭКТАРА
па адрасе: г. Асіповічы, вул.60 год Кастрычніка, 6
+375 29 6308614

Адказны за захоўванне і вядзенне кнігі заўваг і прапаноў –
Дырэктар Плют Уладзімір Генадзевіч

(у яго адсутнасць начальнік каманды - старшы трэнер -
Літвінка Антон Вячаслававіч

Пры нездавальняючым рашэнні пытання па месцы звароту, Вы маеце права звярнуцца ў аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Асіповіцкага райвыканкама па адрасе г.Асіповічы, вул.Сумчанкі, 30 тэл. 66008.

Вышэйстаячыя арганізацыі

Вышэйстаячы дзяржаўны орган:

Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

213760 г.Асіповічы, вул.Сумчанкі, 30

Тэлефон: +375(2235)66010

Факс: +375(2235)66021

Сайт: www.osipovichi.gov.by ,
e-mail: osip_ispolkom@mogilev.by

РЭЖЫМ ПРАЦЫ: 8:00-17:00

ПЕРЫРЫЎ НА АБЕД: 13:00-14:00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

+375(2235) 66010 – тэлефон дыспетчарскай службы райвыканкама, якая дзейнічае па прынцыпе «гарачай лініі»

Вышэйстаячы дзяржаўны орган па ведамаснай падпарадкаванасці:

Упраўленне спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

212030 г.Магілёў, вул.Ціміразеўская, 27А (4 паверх)

Тэлефон: +375(222) 63-64-80

Факс +375 222 63-37-90

Сайт: www.fst.by , e-mail: obl . sport . mog @ yandex . by

РЭЖЫМ ПРАЦЫ: 8:00-17:00

ПЕРЫРЫЎ НА АБЕД: 13:00-14:00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Сектар спорту і турызму Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта:

213760 вул. Сумчанка,33 г.Асіповічы, Магілёўская вобласць, каб. 214

Email: sektorsitosip2018@mail.ru, Тэл: 8(02235) 66-0-53

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

220030, г.Мінск, вул.Кірава, д.8, корп.2

e-mail: info@mst.gov.by tourism@mst.gov.by , сайт: https://www.mst.gov.by/

Тэлефон: +375 (17)200-49-66, +375 (17) 327-76-22

РЭЖЫМ ПРАЦЫ: 9.00 - 18.00

ПЕРЫРЫЎ НА АБЕД: 13.00 - 14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Нумары тэлефонаў даведачных службаў Нумары
тэлефонаў даверу

Каманда была заснавана ў 1994 годзе. Першыя два сезоны асіповіцкі клуб адыграў пад назвай КРЗ. У 1997 годзе, заняўшы першае месца ў падгрупе Б, тагачаснай 3-й лізе, «Свіслач-Дах» атрымала права перабрацца ў лігу рангам вышэй. У сезоне 1998 года асіпаўчане занялі 2-е месца, якое дае магчымасць выступаць у вышэйшай лізе. Свой першы сезон у вышэйшай лізе каманда правяла няўдала, заняўшы перадапошняе месца, апярэдзіўшы толькі ФК "Маладзечна". Два наступныя сезоны клуб правёў у 1-й лізе. У 2000 годзе каманда заняла 8-е месца, а ўжо ў наступным сезоне і зусім пакінула 1-ю лігу. З 2003 года каманда выступае ў 2-й лізе. На працягу ўсіх гэтых сезонаў каманда толькі раз прэтэндавала на павышэнні ў рангу (2004 год - 3-е месца). У сезоне 2016 года "Асіповічы" занялі 2-е месца і заваявалі права выступлення ў першай лізе.
У студзені 2017 года дырэктар і галоўны трэнер ФК "Асіповічы" Аляксандр Кончыц пакінуў клуб пасля 23 гадоў працы і стаў старшым трэнерам ФК "Слуцк" (Д1). У сакавіку дырэктарам стаў 21-гадовы выпускнік Інстытута журналістыкі БДУ Павел Астравух, які да гэтага цягам некалькіх гадоў неафіцыйна выконваў у клубе функцыі прэс-сакратара. Новым галоўным трэнерам стаў Мікалай Бранфілаў, які раней трэніраваў «Клецк» і мінскае «Тарпеда». Пасаду старшага трэнера заняў капітан каманды Дзяніс Дрыгалёў. Аднак, прапрацаваўшы крыху менш за месяц, Бранфілаў пакінуў клуб, заняўшы адну з трэнерскіх пасад у сталічным «Энергетыцы-БДУ». За некалькі дзён да старту першай лігі гуляючым галоўным трэнерам стаў 24-гадовы Дзяніс Дрыгалёў. Першапачаткова менавіта яго кандыдатура і разглядалася асноўнай, аднак у першай лізе для гэтай пасады неабходна трэнерская "В"-ліцэнзія УЕФА. З улікам абставін, якія склаліся, клубу далі выключэнне і такім чынам Дрыгалёў заняў пасаду галоўнага трэнера. Пазней яго памочнікам стаў ветэран ФК "Асіповічы" Дзмітрый Кірдун. Замацавацца ў першай лізе не ўдалося: заняўшы перадапошняе 15 месца, каманда пакінула другі дывізіён Беларусі на пару са стаўбцоўскім "Нёманам-Агра". футбольны клуб "Асіповічы" ў 2018 годзе выступаў у 28-ым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі сезона, дзе заняў 6 месца з 15 каманд.

У пачатку красавіка 2019 года Павел Астравух пакінуў ФК «Асіповічы».

На сённяшні дзень кіруе клубам Уладзімір Плют, 1973 г.н. ураджэнец Асіповічаў, выхаванец мясцовай ДЮСШ і ў тым ліку былы гулец (Уладзімір Генадзевіч быў заяўлены за КРЗ у 1994 годзе).

Футбольны клуб "Асіповічы" ў 2019 годзе выступаў у 29-ым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі сезона, дзе заняў 8 месца з 16 каманд.

У 2020 годзе ФК "Асіповічы" выступаў у 30-ым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі і заняў 5 месца з 22 каманд.

У 2021 годзе занялі 4 выніковае месца ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд 2 лігі і на сённяшні дзень выступаюць у 30-ым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд 1 лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.