Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Візітоўка раёна, Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне / Клімат і прыродныя рэсурсы

Клімат і прыродныя рэсурсы

Асіповіцкі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці. Плошча - 1,955 тыс. км2 Насельніцтва раёна -49,2 тыс. чалавек. (01.01.2014г.)

Найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень-55 км, з захаду на ўсход - 66 км. Самая высокая кропка раёна - 206,5 м над у. м.. — размешчана ва ўрочышчы Рэпішча за 4 км на захад ад в. Пратасевічы, самая нізкая – 136 м над у.м. - Зрэз вады р. Бярэзіна каля в. Краснае. Адноснае ваганне рэльефу да 5 м/км2, паблізу буйных узвышшаў і на схілах далін 10-15 м/км2. Раён мяжуе са Старадарожскім, Мар'інагорскім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім раёнамі Мінскай вобласці і з Клічаўскім, Бабруйскім і Глускім раёнамі Магілёўскай вобласці.

У кліматычных адносінах раён належыць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,7 градуса, ліпеня -18,7 градусаў па шкале Цэльсія. Гадавы аб'ём ападкаў - 640 мм. Вегетацыйны перыяд 192 дні.

Структура зямельнага фонду раёна

Віды зямель на 1.01.2009 Плошча,.га

Агульная плошча зямель 195500 га Усяго сельскагаспадарчых зямель 54950 га, з іх:

ворных 25919

лугавых 28348

садоў 683

зямель запасу 3234

Балот 5109

Пад вадой 3414

Агульная плошча зямель Дзяржаўнага ляснога фонду ў вобласці складае - 118098. га. Сярэдні ўзрост насаджэнняў - 53 гады.

Па пароднаму складу:

хваёвыя -43%,

бярозавыя - 31%, чорнаальховыя - 9%,

яловыя - 8%,
дубовыя - 4%,
асінавыя - 4%.
Лясістасць раёна -60%

Па групах узросту пакрытая лесам плошча размеркавана наступным чынам: маладнякі - 20%, сярэднеўзроставыя - 40%, прыспяваюць - 23%, саспелыя і перастойныя лясы складаюць - 17%.


Найбольшае значэнне маюць радовішчы пясок будаўнічы, грунт, пясчана-жвіровая сумесь, торф, сапрапель.