Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 жніўня 2020

Адказнасць за арганізацыю і правядзенне незаконных масавых мерапрыемстваў

Арганізацыя і правядзенне масавага мерапрыемства ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Палажэнні названага Закона накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, а таксама забеспячэнне бяспекі пры правядзенні гэтых мерапрыемстваў на вуліцах, плошчах і у іншых грамадскіх месцах.

Зыходзячы з артыкула 9 Закона мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі могуць быць вызначаны пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзеньне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у сродках масавай інфармацыі.

У адпаведнасці з рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 07.04.2017 № 7-35 «Аб вызначэнні пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Асіповіцкім раёне» месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў у Асіповіцкім раёне вызначаны: цэнтральны гарадскі парк па вуліцы Сумчанка г.Асіповічы; парк імя 50-годдзя Кастрычніка па вуліцы Абросімава г.Асіповічы; стадыён «Юнацтва» па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка і стадыён «Алімпіец» па вуліцы Сташкевіча г.Асіповічы.

У сілу артыкула 5 Закона заява аб правядзенні масавага мерапрыемства падаецца яго арганiзатарам у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган (у г.Асіповічы - у Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт), на тэрыторыі якога плануецца правядзенне масавага мерапрыемства.

Згодна з патрабаваннямі артыкула 6 Закона кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазней чым за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатару (арганiзатарам) аб прынятым рашэнні.

У рашэнні павінна быць указана аб дазволе або забароне правядзення масавага мерапрыемства, а таксама матывы, па якiх яго правядзенне забаронена.

Арганізацыя і правядзенне масавых мерапрыемстваў без атрымання дазволу райвыканкама супярэчыць патрабаванням заканадаўства і прыводзіць да адказнасці за гэта.

За парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства ў Рэспубліцы Беларусь ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 23.34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якой прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання, штрафу да пяцідзесяці базавых велічынь, адміністрацыйнага арышту да 15 сутак.

Артыкулам 342 часткай 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, устаноўлена пакаранне ў выглядзе штрафу ад трыццаці да тысячы базавых велічынь, або арышту ад аднаго да трох месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Пракурор Асіповіцкага раёна Д.В.Іванькоў

Да спіса навін