Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
28 мая 2020

Беспрацоўным жыхарам Бабруйска прапануюць навучыцца новым прафесіям

Беспрацоўным жыхарам Бабруйска прапануюць навучыцца новым прафесіям. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

«Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама працягвае набор беспрацоўных грамадзян для навучання па напрамку «прадпрымальнік (індывідуальны)». Навучальны курс стартуе з 28 мая. Зараз яшчэ ёсць свабодныя месцы», – расказалі ў гарвыканкаме.

Працягваецца набор у групу па прафесіях дарожны рабочы, машыніст (качагар), прадавец, слесар-сантэхнік, электраманцёр, электрагазазваршчык і швачка.

«Тых, хто ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў і не знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, можам накіраваць на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і курсы павышэння кваліфікацыі. Гэтыя людзі будуць праходзіць падрыхтоўку і навучанне ў парадку і на ўмовах, вызначаных для беспрацоўных, – адзначылі ў гарвыканкаме. – Навучанне бясплатнае, будуць выплачвацца стыпендыі».

У склад вучэбнай групы будзе ўваходзіць 12 чалавек, пасля іх камплектавання вызначаць тэрміны навучання.

Па пытаннях прафадукацыі неабходна звярнуцца ў аддзел прафесійнай арыентацыі і прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама па вул. Гогаля, 7, каб. 31 і па тэлефонах: 8 (0225) 70-93-34, 8 (0225) 72-04-39.

Да спіса навін