Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
18 лютага 2020

Эксклюзіўны від вагонаў рыхтуюцца выпусціць у Магілёве

«Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» ужо вясной выпусціць новы від прадукцыі –платформы для перавозкі кантэйнераў. Аналагаў такім вагонам няма на ўсёй постсавецкай прасторы.

На дадзены момант канструктары працуюць над мадэллю. Увасобіць ідэю ў жыццё плануюць у сакавіку–красавіку 2020 года. І разам з новым відам прадукцыі на прадпрыемстве маюць намер выйсці на рынак Балтыі і Усходняй Азіі. Ёсць ідэя наладзіць сумесную вытворчасць з мангольскімі калегамі. Там патрэба ў рухомым саставе каласальная. І нашы вытворцы гатовыя пастаўляць у краіну Усходняй Азіі камплекты для зборкі.

Асноўны ж экспартны кірунак «Магілёўскага вагонабудаўнічага завода» – Расія. У 2019 годзе трэць усёй прадукцыі адправілі за мяжу, а прыбытак склаў 33,5 млн долараў. План на гэты год – павялічыць прадукцыйнасць больш чым на трэць.

Да спіса навін