Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
6 верасня 2019

Лукашэнка зацвердзіў фінансаванне 6 праектаў фондам Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з дакументам, прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў. Будзе прафінансавана аднаўленне радавой сядзібы Н.Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". Прадугледжана накіраванне грашовых сродкаў на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі і адслоенага жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

Ажыццяўленне гэтых праектаў будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі, пашырэнню іх турыстычнага патэнцыялу.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін