Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
24 чэрвеня 2020

Магілёўцаў запрашаюць да ўдзелу ў веламарафоне, прысвечаным 76-годдзю вызвалення абласнога цэнтра

Жыхароў Магілёва, а таксама ўсіх, каму дарог горад на Дняпры, запрашаюць прыняць удзел у акцыі «ВелаМарафон #76кмзаМагілёў», прысвечанай 76-годдзю вызвалення абласнога цэнтра.

Далучыцца да праекта проста: неабходна ў перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня ў зручны для сябе час праехаць на веласіпедзе (выконваючы правілы дарожнага руху, бяспечна) у суме не менш 76 кіламетраў у гонар горада Магілёва, зафіксаваць свае вынікі пры дапамозе фітнес-дадаткаў, зрабіць скрыншоты і падзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (https://www.instagram.com,https://www.facebook.com, https://vk.com, https://ok.ru) з хэштэгам #76кмзаМагілёў. Фота славутых мясцін горада ў публікацыі вітаюцца.

Матэрыялы можна рабіць як пасля кожнай «пакатушкі», так і сабраць усё ў адну публікацыю пасля праходжання ўсёй дыстанцыі і размясціць іх не пазней за 3 ліпеня. Важная ўмова: профіль павінен быць адкрыты.

Сярод усіх удзельнікаў, якія выканалі правілы, будзе вызначана 10 пераможцаў пры дапамозе рандамайзера. Пераможцаў узнагародзяць прызамі ад аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама. Вынікі з адпаведным хэштэгам, не апублікаваныя ў перыяд правядзення акцыі, улічвацца не будуць.

Вынікі падвядуць 4 ліпеня.

Даведкі па тэлефоне: + 375291950010.

Да спіса навін