Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
26 лютага 2020

«Магілёўзелянбуд» рыхтуе да 8 Сакавіка больш за 20 тыс. кветак

Больш за 20 тыс. кветак рыхтуе «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук.

«У гэтым годзе да 8 Сакавіка мы падрыхтавалі больш за 20 тыс. кветак. У фірмовай гандлёвай сетцы будзе прадстаўлена каля 10 тыс. руж беларускай і імпартнай вытворчасці, каля 9 тыс. цюльпанаў, вырашчаных у цяпліцах нашага прадпрыемства. Гэтыя кветкі працягваюць карыстацца вялікім пакупальніцкім попытам у Міжнародны жаночы дзень», – падзялілася субяседніца.

Цэны на ружы вар’іруюцца ад Br3 да Br5 у залежнасці ад даўжыні сцябла. Кошт аднаго цюльпана складзе Br2.

Акрамя гэтага, у продаж паступяць іншыя віды вясновых кветак: эўстомы, альстрамерыі, касачы, гартэнзіі, архідэі, куставыя ружы, хрызантэмы, герберы, лілеі. «Радаваць прадстаўніц прыгожага полу будзе і традыцыйны сімвал свята – мімоза», – адзначыла Марціна Багайчук. Таксама будзе прапанаваны шырокі асартымент пакаёвых раслін з Беларусі і Нідэрландаў.

Для зручнасці пакупнікоў у продажы будуць прадстаўлены тэматычныя паштоўкі, кошыкі і арыгінальныя скрынкі для кветак, разнастайныя ўпакоўкі – фларысты аформяць букет на любы густ. Акрамя гэтага, 8 сакавіка плануецца падоўжыць рэжым працы крам «Магілёўзелянбуда»: з 8.00 да 19.00.

Да спіса навін