Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
25 сакавіка 2020

Новую залу адкрылі ў Слаўгарадскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Новая зала «Археалогія і прырода» адкрылася ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Святлана Мельянцова.

«Дэманстрацыйная зала ўключае ў сябе некалькі раздзелаў. Адзін з іх – «Археалагічныя помнікі Слаўгарадскага раёна. Гісторыя даследавання». Тут прадстаўлена карта археалагічных помнікаў раёна, фатаграфіі археолагаў, якія працавалі на Слаўгарадскай зямлі. Экспануецца і разнастайная тэматычная літаратура», – адзначыла яна.

Яшчэ адзін блок прысвечаны каменнаму і бронзаваму вякам. У ім дэманструюцца сякеры, наканечнікі стрэл, рэканструкцыя керамічнага посуду эпохі неаліту. Рэканструяваныя таксама лучковая дрэль, розныя рыбалоўныя, паляўнічыя і бытавыя прыналежнасці –касцяныя рыбалоўныя кручкі, гарпуны, іголкі і шпількі. Раздзел «Жалезны век» прадстаўлены аб’ёмнай рэканструкцыяй паселішча таго часу, рознымі відамі падсечнага земляробства і прадметамі ўзбраення. Тэматычны блок пра жыццё старажытных славян дэманструе ганчарны посуд, кавальскія інструменты, бытавыя рэчы, сельскагаспадарчыя і дрэваапрацоўчыя прылады. У раздзеле пра прыроду можна ўбачыць жывёл, рыб і расліны, якія насяляюць і растуць на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна.

У афармленні пастаяннай экспазіцыі выкарыстаны разнастайныя інфармацыйныя планшэты, дыярама прыроды і графічныя работы. «Тут ёсць вялікі макет –рэканструкцыя Слаўгарадскага гарадзішча. Ён цалкам уручную зроблены вучнямі 9-га класа адной са школ горада пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка музея Веры Стасенка. Гэта была навуковая работа дзяцей. Цяпер яна будзе паказваць гасцям, якім быў горад шмат стагоддзяў таму. А на сцяне за макетам размясціўся банер з сучасным відам гэтага месца. Можна ўбачыць усю панараму сучаснага Слаўгарада», – расказала дырэктар.

Акрамя новай пастаяннай экспазіцыі, у музеі працуюць залы этнаграфіі, Вялікай Айчыннай вайны і выставачная зала.

Да спіса навін