Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
4 красавіка 2020

Сезон фантанаў у Магілёве плануюць адкрыць 1 мая

Сезон фантанаў у Магілёве традыцыйна плануюць адкрыць 1 мая. Пра гэта расказаў галоўны інжынер філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» Андрэй Кротаў.

«Адкрыць традыцыйны сезон фантанаў плануем 1 мая, калі іншая дата не будзе ўстаноўлена гарадскім выканаўчым камітэтам. Зараз ідуць прафілактычныя працы: рыхтуем помпавае абсталяванне, станцыі. Прыводзім у парадак знешні выгляд, калі ёсць такая неабходнасць», – адзначыў Андрэй Кротаў.

Усяго ў Магілёвезараз 14 фантанаў. Паводле слоў галоўнага інжынера, у гэтым годзе новыя фантаны ў горадзе не з’явяцца. Апошнія навінкі з’явіліся ў парку Падміколле ў 2018 годзе. Тады запусцілі тры фантаны, адзін з якіх – каскадны.

Да спіса навін