Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
18 сакавіка 2020

Сярэднявечныя замкі і касмічныя гарады – у Магілёве праходзіць конкурс па легаканструяванні

Каля 100 работ прапанавалі юныя ўдзельнікі на гарадскі конкурс па легаканструяванні «LEGO-фрыстайл» у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела інтэлектуальна-тэхнічнай творчасці ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» горада Магілёва» Ірына Ганчарова.

«Тэма конкурсу ў гэтым годзе – «Будпляцоўка. Будуем гарады і замкі». Усяго для ўдзелу прадстаўлена больш за 100 работ. Іх аўтарамі сталі вучні малодшых класаў школ і гімназій Магілёва, – расказала Ірына Ганчарова. – Вядома ж, дзецям дапамагалі іх бацькі. Усе конкурсныя працы – гэта вялікія і складаныя праекты, сабраныя са звыклага канструктара. Палёт фантазіі ў нашых удзельнікаў проста неверагодны. Некаторыя элементы вырабаў рухаюцца: дзесьці падымаюцца краны, ездзяць машыны. У адной працы нават ёсць высоўнае мора. А ў асобных «LEGO-гарадах» ёсць цэлыя сцэнары, па якіх развіваецца дзеянне».

Замак з кніг пра Гары Потэра, казачныя апартаменты прынцэс і грозныя сярэднявечныя замкі, першабытны свет і касмічныя гарады будучыні, падводныя светы, падземныя паселішчы і нават плошча Славы ў Магілёве – усё гэта дзеці і іх бацькі збіралі не адзін месяц.

«Звычайна конкурс-выстава праходзіць у два этапы: прэзентацыя работ і спаборніцтва каманд па LEGO-тэхніцы. Аднак сёлета мы вырашылі праводзіць конкурс без спаборніцтваў паміж камандамі. Члены журы ацэняць працы ўдзельнікаў і ўзнагародзяць найлепшых. Дыпломы перададзім у навучальныя ўстановы пераможцаў», – дадала Ірына Ганчарова.

Конкурс-выстава па легаканструяванні праходзіць у Магілёве ўжо чацвёрты год. Як адзначыла Ірына Ганчарова, папулярнасць мерапрыемства расце. «Мы пачыналі гэты конкурс з маленькіх работ, якімі былі занятыя ўсяго чатыры сталы ў нашым цэнтры. З кожным годам расце колькасць удзельнікаў, больш складанымі становяцца і іх творы. Гэта цікава не толькі дзецям. Мамы і таты разам з дзіцём важдаюцца па выхадных з канструктарам, прыдумваюць новыя ідэі».

Арганізатар конкурсу-выставы –ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» Магілёва» пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.

Да спіса навін