Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 мая 2020

Субсідыі для бізнесу: як гэта працуе ў Магілёўскай вобласці

Жыхар Клічаўскага аграгарадка Колбча Андрэй Малашкевіч заняўся пчалярствам пасля траўмы спіны. Стаць рамеснікам яму дапамог Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва: субсідыя на развіццё бізнесу амаль у Br3,5 тысячы дала магчымасць купіць станкі і абсталяванне.

Андрэй Малашкевіч дакладна ведае, што ў 50 гадоў жыццё толькі пачынаецца. Хоць і справядлівасць прымаўкі «не было б шчасця, а няшчасце дапамагло» яму давялося праверыць на сабе. Пасля траўмы спіны і некалькіх аперацый яму рэкамендавалі лёгкую працу, але дзе яе знайсці ў вёсцы – не вельмі зразумела. Таму прыйшлося застацца дома і ўспомніць, чаму тры дзесяткі гадоў вучыўся ў бацькі – пчалярству і вырабу вулляў.

«Рабіць вуллі зусім нескладана, асабліва з такімі станкамі, – кажа Андрэй. – Цяжэй знайсці грошы на тое, каб набыць тэхніку».

І тут яму дапамагла дзяржава: 2 тыдні вучобы для тых, хто імкнецца да самазанятасці, і каля 3,5 тысячы рублёў на куплю абсталявання. Пашанцавала? Безумоўна. Але да дапамогі трэба прыкласці працу. Сем сотняў рамак сышлі ўлёт, а за вуллямі пакупнікі прыязджаюць нават з Мінскай вобласці. Таму сёння ён задаволены і ведае, што галоўнае – берагчы сябе і захоўваць станоўчы настрой. У планах сям’і Малашкевіч – пабудаваць пчалярню і падтрымліваць хатнюю гаспадарку.

Летась грошы на адкрыццё сваёй справы атрымала 326 чалавек, за 4 месяцы гэтага года – ужо 106. Плануюць жа сёлета ўсяго падтрымаць 320 чалавек, хоць пакуль з прычыны каранавіруса і эканамічных праблем народ чакае, не прадпрымае актыўных дзеянняў. Тым не менш, 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (а для сельскіх жыхароў гэта ўсе 15) можна атрымаць. Асноўныя сферы дзейнасці новых прадпрымальнікаў – будаўніцтва, транспарт, паслугі цырульні і рознічны гандаль.

Да спіса навін