Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 лютага 2020

Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма абмяркуюць на семінары-практыкуме ў Магілёве

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры 19–20 лютага пройдзе семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і майстры раённых дамоў рамёстваў, метадысты цэнтралізаваных клубных сістэм па промыслах і рамёствах, кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў.

Як адзначылі суразмоўцы, абласны семінар-практыкум праводзіцца з мэтай метадычнай і практычнай дапамогі ў галіне вывучэння асаблівасцяў строяў Магілёўшчыны і прымянення ведаў на практыцы. Падчас форума ўдзельнікі пазнаёмяцца з тэхналогіяй падрыхтоўкі асновы касцюма, традыцыйнымі прыёмамі яго афармлення: вышыўкай, ткацтвам, пляценнем, узаемазаменнымі элементамі аздаблення і іх выкарыстаннем у працы.

Часткай семінара стане выстава народнага майстра Рэспублікі Беларусь Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая».

Да спіса навін