Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
23 верасня 2020

У Бабруйск і Магілёў прыбудзе Жыровіцкі абраз Божай Маці

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веньяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца Хрэсны ход па беларускіх епархіях з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы. Святыня будзе знаходзіцца ў Бабруйску і Магілёве 21–23 верасня.

Расклад мерапрыемстваў:

– 21 верасня. Урачыстая сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці ў кафедральным саборы Бабруйска ў 17.30. Малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы. Пакланенне святыні.

– 22 верасня. Па заканчэнні Боскай Літургіі ў Кафедральным саборы, здзяйсняецца малебен з чытаннем акафіста Жыровіцкай іконе Багародзіцы. Пакланенне святыні да 15.30. У 15.40 – адбыццё Хрэснага ходу ў Магілёўскую епархію.

– 22 верасня. У 16.30 – сустрэча іконы каля храма Раства Іаана Хрысціцеля ў Буйнічах, адкуль святыня будзе перанесена Хрэсным ходам у Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор Магілёва. Маршрут Хрэснага ходу:

храм Раства Іаана Хрысціцеля ў Буйнічах –вул. Чалюскінцаў –пр. Пушкінскі –Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор г. Магілёва.

Сустрэча абраза ў Кафедральным саборы каля 19.00.

Абраз будзе знаходзіцца ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы да 13.00 23 верасня.

Да спіса навін