Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
15 верасня 2020

У Кіраўскім раёне адбыўся абласны семінар-вучоба па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне

На базе ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца адбыўся абласны семінар-вучоба, на якім было разгледжана пытанне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне грамадскага статка. Удзел у ім прынялі старшыні райвыканкамаў, іх першыя намеснікі – начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, кіраўніцтва і спецыялісты райсельгасхарчу, спецыялісты племянной і ветэрынарнай службаў, кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветэрынарныя ўрачы сельгасарганізацый Кіраўскага раёна.

Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў, што зімова-стойлавы перыяд утрымання БРЖ – адзін з найбольш адказных у жывёлаводаў. Галоўныя задачы зараз – пастаянна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, забяспечваць належную якасць прадукцыі. Для таго, каб гэтага дасягнуць, трэба своечасова завяршыць падрыхтоўку да зімы па ўсіх накірунках: правесці пабелку і дэзінфекцыю ўсіх жывёлагадоўчых памяшканняў, навесці ў іх і на прылягаючых тэрыторыях належны парадак, назапасіць дастатковую колькасць высакаякаснага корму.
Шмат карысных рэкамендацый па догляду за БРЖ у пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне даў спецыяліст холдынгавай кампаніі «Алникор» Мікалай Афанасевіч. Ён падрабязна з дапамогай фотаслайдавай прэзентацыі расказаў пра кармленне БРЖ, у тым ліку падчас яе пераводу з пашаў у хлявы. Былі дадзены парады па правільным складанні кармавых рацыёнаў жывёлы ў розныя перыяды ўтрымання, якія дазволяць нарасціць аб’ёмы прадукцыі жывёлагадоўлі, палепшыць яе якасць. Абмеркавалі пытанне па захаванні тэхналогіі нарыхтоўкі і захоўвання кукурузнага сіласу. Мікалай Афанасевіч на канкрэтных прыкладах паказаў, якія бываюць наступствы для жывёлагадоўчай галіны, калі не прытрымлівацца тэхналогіі пры закладцы сіласнай масы. Ён адзначыў, што няякасны корм – гэта хворая жывёла, недаатрыманая прадукцыя жывёлагадоўлі, неэфектыўная работа сельгаспрадпрыемства.

На кукурузных палетках ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» прайшла практычная частка семінара-вучобы, дзе было разгледжана пытанне павышэння энергапатэнцыялу кармоў з кукурузы шляхам іх тэхналагічнага структуравання ў перыяд нарыхтоўкі.

Дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Якаў Яроцкі агучыў асноўныя патрабаванні пры нарыхтоўцы сіласнай масы з кукурузы. Былі абмеркаваны і разгледжаны памылкі, якія дапускаюць у некаторых сельгасарганізацыях пры рэгуліроўцы кормаўборачных камбайнаў, а таксама да якіх наступстваў гэта можа прывесці.

Увазе ўдзельнікаў семінара-вучобы былі прадстаўлены пачаткі кукурузы розных гатункаў і вытворцаў насення нямецкай, французскай, італьянскай, расійскай і беларускай селекцыі, якія вырошчваюць сельгасарганізацыі Кіраўскага раёна.

Да спіса навін