Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
17 верасня 2020

У Магілёўскай вобласці вырасцілі добры ўраджай бульбы, кавуна і яблыкаў

Добры ўраджай бульбы збіраюць у Магілёўскай вобласці – каля 170 тысяч тон. Лідарамі вытворчасці бульбы з’яўляецца сялянска-фермерская гаспадарка «Дзіяна» Шклоўскага раёна, Бабруйскі «Гігант» і кіраўскі «Рассвет імя К. П. Арлоўскага».

Пад бульбу ў «Рассвеце» адведзена 300 гектараў. Тут вырошчваюць 5 гатункаў. 2 з іх беларускай селекцыі – «Скарб» і «Брыз», да 3 – імпартнай: «Сільван», «Мелвіс» і «Каралева Ганна». Ураджайнасць – 360 ц/га, ад «Каралевы Ганны» – каля 500.

На палях «Рассвета» ў гэтым годзе яшчэ і бахчавыя плады. З 5 га сабралі 32 тоны кавуноў. Аграрыі лічаць, што гэта нядрэнны вынік, улічваючы першы вопыт. Беларускую паласатую ягаду накіруюць у мясцовую гандлёвую сетку.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак у гаспадарцы – садоўніцтва. Яблыневыя сады раскінуліся на 213 га, з якіх 173 – пладаносныя дрэвы. Займаюцца ў асноўным беларускімі гатункамі. І штогод абнаўляюць па 10 гектараў.

Да спіса навін