Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
17 лютага 2020

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры»

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.

Акцябраты і піянеры рэгіёна змагаліся ў дзвюх узроставых катэгорыях: «Зорачкі»– 7–10 гадоў, «Іскрынкі»– 11–14 гадоў. Конкурс спалучаў элементы шоу і відовішчных відаў спорту. Каманды прадстаўлялі праграмы, якія складаюцца з кампазіцыі на аснове нацыянальнай культуры беларускага народа. Выступленні прадугледжвалі танцавальна-спартыўныя элементы (скачкі, воплескі, танцы, акрабатычныя і гімнастычныя элементы, падтрымкі і піраміды) і перастраенні. Абавязковай умовай з’яўлялася скандаванне лозунгаў, прамовак, дэвізаў, крычалак патрыятычнай накіраванасці на беларускай мове, а таксама прымяненне дзяржаўнай сімволікі і атрыбутаў ГА «БРПА».

Па выніках конкурсу пераможцамі прызнаныя:

у намінацыі «Зорачкі»:

I месца–каманда «Крок наперад» (ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Бабруйска»)

II месца – каманда «Міх dance» (ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна»)

III месца–каманда «Улыбка» (ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»)

у намінацыі «Іскрынкі»:

I месца–каманда «Импульс» (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы»)

II месца–каманда «Солнечный Олимп» (ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»)

III месца– каманда «МечТА» (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава»)

Да спіса навін