Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
27 лютага 2020

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры 26 лютага адкрыецца фотавыстава Васіля Цітова «Вулічныя сустрэчы». Экспазіцыя будзе размяшчацца ў арт-фае на першым паверсе да 15 сакавіка. Наведаць яе змогуць гледачы, якія прыйшлі на спектаклі.

Выстава вулічных фатаграфій прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 200-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых папулярных фатографаў-партрэтыстаў XIX стагоддзя, ураджэнца горада на Дняпры Андрэя Дзеньера, а таксама да 160-годдзя першага фотарэпартажу ў Магілёве.

Васіль Цітоў – вядомы магілёўскі фатограф, старшы выкладчык у МДУ імя А. А. Куляшова. Удзельнік больш за 300 міжнародных выстаў у 65 краінах свету. Уладальнік звання «Заслужаны фотамастак Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва – EFIAP – Excellence FIAP». Уваходзіць у прэстыжныя міжнародныя рэйтынгі фатографаў, уладальнік розных узнагарод і званняў, узнагароджаны Залатым медалём амерыканскага фатаграфічнага грамадства (PSA).

Дарэчы, першая персанальная фотавыстава Васіля Цітова таксама праходзіла ў абласным драмтэатры.

Да спіса навін