Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
12 жніўня 2020

У СШ № 18 Магілёва пасля капітальнага рамонту адкрылі басейн

У сярэдняй школе № 18 горада Магілёва пасля капітальнага рамонту адкрылі басейн. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным гэтай падзеі, прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, педагогі, навучэнцы ўстановы адукацыі і спартыўных школ, прадстаўнікі арганізацый абласнога цэнтра.

Рамонт басейна з прычыны яго аварыйнага стану стартаваў гэтай вясной і рухаўся актыўнымі тэмпамі. Кошт работ – больш за Br1 млн. бюджэтных сродкаў.

Зараз у 25-метровым басейне 5 дарожак замест 4-х, устаноўлены новыя сістэмы водападрыхтоўкі і вентыляцыі з падагрэвам паветра. Заменена плітка на сценах самога басейна, у душавых, распранальнях, для якіх таксама закупілі зручныя шафкі.

Каляровае рашэнне выбралі яркае: у сіня-белых танах. У інтэр’еры на адной са сцен захавалі рарытэтную, 1978-га года, мазаічную кампазіцыю на тэму спорту.

Сучасныя магчымасці басейна – гэта пачатак новага этапу ў развіцці фізічнай культуры ў Кастрычніцкім раёне, паколькі аб’ект з’яўляецца цэнтрам спартыўнага жыцця названага мікрараёна: на базе школы трэніруюцца спартсмены ГДЮСШ № 1, плыўцы і трыятланісты, праводзяцца заняткі па водным пола. Навучэнцы СШ № 18 (а іх у навучальнай установе больш за 1,2 тыс) з 2 па 11 клас на ўроках фізічнай культуры і здароўя таксама навучаюцца плаванню. Наведваюць басейн жыхары найбліжэйшых дамоў.

Дарэчы, у СШ № 18 за апошні час прывялі ў парадак не толькі басейн. Тут добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю, цалкам рэканструявалі лыжную базу, дзе забяспечанасць неабходным інвентаром цяпер складае 100%.

– Адкрыццё абноўленага басейна – працяг добрай традыцыі па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі абласнога цэнтра да пачатку навучальнага года, – падкрэсліў падчас адкрыцця старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. – Да гэтай працы падключаныя ўсе, выкарыстоўваюцца розныя варыянты – бюджэтнае фінансаванне, шэфская дапамога прадпрыемстваў, якія замацаваны за навучальнымі ўстановамі, апякунскіх саветаў. Усе сродкі кансалідуюцца і ідуць на вырашэнне тых задач, якія стаяць перад установамі адукацыі, – канстатаваў кіраўнік горада.

Як і прынята, госці прыйшлі на свята з падарункамі. Ад гарвыканкама і аблвыканкама адміністрацыі ўстановы ўручылі сертыфікаты – на набыццё комплексу падводнага пыласоса для ачысткі басейна і корпуснай мэблі для гардэроба спартыўнага аб’екта.

Да спіса навін