Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
23 чэрвеня 2020

Установы культуры Магілёўскай вобласці–у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка нацыянальнай культуры».

У спаборніцтве прыняло ўдзел 35 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 21 бібліятэка-філіял з усіх абласцей нашай краіны.

Установы культуры Магілёўшчыны–у ліку пераможцаў. Так, у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую працу з падрастаючым пакаленнем»дыпломам другой ступені ўзнагароджана раённая дзіцячая бібліятэка ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна». У катэгорыі «За падтрымку і развіццё чытання» дыплома трэцяй ступені ўдастоена Дрыбінская дзіцячая бібліятэка-філіял ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка».

Заахвочвальныя грашовыя прэміі атрымалі Новасаматэвіцкая сельская бібліятэка ДУК «Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна» і Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей ДУК «Клімавіцкая бібліятэчная сістэма».

Да спіса навін