Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18 сентября 2018

Пад знакам  малой радзімы

Суботнік, які прайшоў 15 верасня, стаў адметным у месячніку добраўпарадкавання, бо менавіта ён быў прысвечаны Году малой радзімы. Актыўныя работы вяліся на тэрыторыі кожнага сельскага Савета Асіповіччыны. Так, толькі па вёсках наводзілі парадак на роднай зямлі каля паўтысячы землякоў, а ў агульным па раёне — звыш 2 тысяч чалавек. Напрыклад, у Лапіцкім сельсавеце разам са спецыялістамі сельвыканкама, старастай населенага пункта і дэпутатам дружна працавалі ў Пагарэлым каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і на грамадскіх могілках. На тэрыторыі Градзянскага сельсавета шчыравала 96 чалавек, 65 накіравала ААТ “Каменічы”, 14 — лясніцтва, плюс іншыя арганізацыі. Воінскаму пахаванню ў Верайцах надалі асаблівую ўвагу ўдзельнікі суботніка з Пратасевіцкага сельсавета. Было падрыхтавана пад фарбаванне 120 метраў пагонных агароджы, палова з якіх і набыла свежы колер у той жа дзень. Таксама ўбралі 1,3 гектара тэрыторый агульнага карыстання, ліквідавалі 12 несанкцыянаваных звалак, не засталося незаўважаным пустазелле.


Паўсюдна адбываліся работы і ў райцэнтры. Працаўнікі УКП ЖКГ наводзілі парадак на замацаваных участках, вёўся рамонт асвятлення па галоўнай артэрыі горада — вуліцы Сумчанкі. Адным з асноўных пунктаў у плане добраўпарадкавання на 15 чысло быў фізкультурна-аздараўленчы комплекс па Юбілейнай (на здымку) — тут працавалі прадстаўнікі райвыканкама і ДУКВП “Водаканал”. Ужо хутка ў басейнах, якія зараз дасканала вычышчаюцца, весела забурліць вада, а маштабны комплекс прыме сваіх першых наведвальнікаў. Вяліся работы і на такім чаканым асіпаўчанамі аб’екце, як новы корпус раённай бальніцы.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.