На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

«Святло рампы»: у Магілёве стартаваў прыём заявак на конкурс аматарскіх тэатраў

21 кастрычніка 2021

У Магілёве стартаваў прыём заявак на конкурс аматарскіх тэатральных калектываў "Святло рампы". У бягучым годзе мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў дыстанцыйным фармаце, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

"Конкурс стаў адной з яркіх падзей у культурным жыцці нашага горада, - расказалі ў Цэнтры культуры і вольнага часу. - Ён садзейнічае фарміраванню эстэтычнага густу з дапамогай тэатральнага мастацтва, а таксама выяўленню новых творчых калектываў і адораных выканаўцаў".

У гэтым годзе для ўдзелу ў фестывалі неабходна да 15 лістапада падаць заяўку на электронны адрас арганізатараў svet_rampi@mail.ru і прыкласці да яе відэаматэрыял спектакля. Мантаж і накладанне гукавых эфектаў у відэазапісы не дапускаецца. Аб'яўленне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца не пазней за 15 снежня 2021 года.

Па традыцыі пераможцам дастанецца сувенір-эмблема форуму - лямпа з лятаючым матыльком. Яго аўтар - рэжысёр народнага беларускага тэатра "Валянцін" Алег Загароўскі.

Фестываль заснаваны ў 2000 годзе і праводзіцца раз у два гады па ініцыятыве ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама. Яго арганізатарам выступае гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу. З кожным годам геаграфія творчых калектываў, якія прымаюць удзел у мерапрыемстве, пашыраецца. На магілёўскай сцэне ўжо выступалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. За час правядзення фестываль адкрыў гледачу дзясяткі таленавітых рэжысёраў і акцёраў, якія традыцыйна дэманструюць творчы патэнцыял у такіх намінацыях, як "Лепшы спектакль", "Лепшая рэжысёрская работа", "Лепшая жаночая роля" і "Лепшая мужчынская роля".

БелТА