На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Саўмін зацвердзіў дзяржпраграму «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады

13 красавіка 2021

Пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года нумар 212 зацверджана дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праграма распрацавана для паляпшэння транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог агульнага карыстання на аснове росту прыцягнення інвестыцый у транспартную інфраструктуру для задавальнення патрэбнасцей эканомікі і грамадства ў транспартных сувязях.

У праграму ўключаны дзве падпраграмы: "Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі" (задачы - паляпшэнне транспартна-эксплуатацыйнага стану, а таксама павышэнне якасных паказчыкаў рэспубліканскіх аўтадарог) і "Мясцовыя аўтамабільныя дарогі" (паляпшэнне стану мясцовых аўтамабільных дарог).

Згодна з першай падпраграмай, запланаваны рамонт і рэканструкцыя не менш як 809,6 км рэспубліканскіх аўтадарог, павышэнне нясучай здольнасці іх дарожнага пакрыцця да 11,5 т на вось, а таксама павелічэнне скораснага рэжыму на працягу не менш як 1,78 тыс. км. Акрамя таго, у планах рэканструкцыя і ўзвядзенне 509,6 км такіх дарог, у тым ліку па параметрах I катэгорыі - 272,7 км, і амаль 8,2 тыс. паг.м дарожных збудаванняў на гэтых дарогах.

Што датычыцца мерапрыемстваў другой падпраграмы, то на мясцовых аўтамабільных дарогах плануецца выканаць работы па падтрыманні іх транспартна-эксплуатацыйных паказчыкаў, адрамантаваць, рэканструяваць і ўзвесці не менш як 7 тыс. км такіх дарог, з іх па новых тэхналогіях - не менш як 138 км. Таксама ў планах рамонт і рэканструкцыя 137 дарожных збудаванняў працягласцю каля 4,2 тыс. паг.м.

На рэалізацыю праграмы спатрэбяцца сродкі ў памеры Br10 552 470 504,8.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

БелТА