На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі на рамонт дарог і мастоў плануецца дадаткова выдзеліць Br300 млн

1 ліпеня 2022

У Беларусі на рамонт дарог і мастоў плануецца дадаткова выдзеліць Br300 млн. З іх Br200 млн пойдуць на рэспубліканскія дарогі і масты, Br100 млн - на мясцовую дарожную сетку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса Беларусі.

Гэта фінансаванне дасць магчымасць адрамантаваць каля 250 км грузанапружаных участкаў аўтадарог, у тым ліку на трасе М1 Брэст - Мінск - граніца Расіі, М3 Мінск - Віцебск, М10 граніца Расіі - Гомель - Кобрын, Р20 Віцебск - Полацк - граніца Латвіі.

Цяпер у рэспубліцы прадаўжаецца маштабная работа па рэканструкцыі мастоў - аднаўляюцца 13 такіх значных аб'ектаў. У бягучым годзе рух будзе адкрыты на пяці з іх.

За кошт атрыманых сродкаў будуць пачаты рамонтныя работы на некалькіх мастах: цераз раку Дрыса на аўтадарозе Р117, цераз Бярэзіну на Р43, цераз Нёман (адзін мост на М11/Е85, другі - на Р41), цераз Сож на Р74 і інш.

У красавіку 2022 года аб'ём сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду, што накіроўваюцца на фінансаванне рамонту маставых збудаванняў, быў павялічаны на Br47 млн.

БелТА