На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Замежныя інвестары ў I паўгоддзі ўклалі ў эканоміку Беларусі $4,3 млрд

12 жніўня 2022

Замежныя інвестары ў І паўгоддзі 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле даных Белстата, асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (45,3 працэнта ад усіх паступіўшых інвестыцый), Кіпра (20 працэнтаў), Нідэрландаў (6,4 працэнта) і Украіны (5,2 працэнта). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $3,8 млрд, або 88,1 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі Беларусі за студзень-чэрвень накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $2,7 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (85,2 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (3,3 працэнта) і Літвы (2,3 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 94,7 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

БелТА