Menu
Chairman of the Osipovichi District Executive Committee
Dear friends!
Osipovichy district is one of the largest industrial centers of the Mogilev region, the country's most important transport hub.
Acceptance of applications from citizens and legal entities from 8.00
4 June 2023
Вытворчасць мармеладу ў Слаўгарадзе плануецца вывесці на поўную магутнасць восенню гэтага года
У 2020 годзе на ПТВП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» наладзілі выпуск мёду, у сакавіку 2022-га запусцілі лінію па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. Філіял плануе выйсці на поўную праектную магутнасць ужо сёлета ў кастрычніку. На прадпрыемстве працуюць амаль 100 чалавек, з поўнай загрузкай магутнасцей дабавіцца яшчэ 20 работнікаў.
«Сёння прадпрыемства выходзіць на сваю праектную магутнасць, аднак гэты працэс не хуткі: ідзе адпрацоўка тэхналогіі, фармаванне змен і калектыва, - падкрэсліў Яўген Свірыд. - Усе гэтыя этапы мы ўжо прайшлі. Стаіць задача да канца гэтага года выйсці на праектную магутнасць - ёсць адпаведны план, у тым ліку па асваенні новых рынкаў. Мы паспяхова ідзем да гэтай мэты. У гэтай вытворчасці ёсць дзве асаблівасці - імпартазамяшчэнне і інавацыйныя тэхналогіі, некаторыя прыменены ў Беларусі ўпершыню. Сёння актуальныя прадукты без цукру, узбагачаныя вітаміннымі комплексамі. Выпусцілі прадукт, які дазволены для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, - мармелад, узбагачаны вітамінамі груп В і С».
Паступальна павялічваюцца аб'ёмы выпуску і ўводзіцца новы асартымент прадукцыі - такім чынам, растуць продажы. З канвеера філіяла выходзіць звыш 50 найменняў жалейнага і фармавага мармеладу на аснове пекціну, жэлаціну, карагінану і мадыфікаванага крухмалу. Тавар ідзе ў тым ліку на экспарт, большая частка прадукцыі адгружаецца ў Расію, таксама ёсць пастаўкі ў Казахстан, Узбекістан, Балгарыю і Грузію. «Мы даследуем рынак і даем людзям магчымасць азнаёміцца з нашым прадуктам, упэўніцца, што ён якасны і натуральны. У гэтым годзе мы плануем выпусціць і рэалізаваць больш за 2 тыс. т кандытарскіх вырабаў, з якіх каля 700 т будуць рэалізаваны на экспарт», - адзначыў Яўген Свірыд.
У праграму візіту прэм'ер-міністра таксама ўвайшлі наведванне гідралагічнага помніка прыроды «Блакітная крыніца» і знаёмства з турыстычным патэнцыялам Слаўгарадскага раёна, азнаямленне з вытворчасцю сыроў на філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабулін гладыш». У сустрэчы бяруць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Кажамякін.