На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Заказнік створаны

9 марта 2015

4 лютага Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову “Аб рэспубліканскіх заказніках”, якая паставіла кропку ў шматгадовай гісторыі стварэння Свіслацка-Бярэзінскага заказніка.

Ён займае плошчу ў 17.480,5 гектара і размяшчаецца на тэрыторыі Асіповіцкага, Клічаўскага і Кіраўскага раёнаў паміж рэкамі Бярэзіна і Свіслач. Уяўляе сабой лесабалотны масіў з багатай флорай і добрай захаванасцю рэдкіх раслінных супольніцтваў. У ліку апошніх самая буйная ў краіне папуляцыя плюшчу звычайнага — вельмі рэдкага рэліктавага віду. Значная частка яго ўяўляе сабой затапляемыя поймы, якія маюць вялікае значэнне для захавання раслін і сезоннай міграцыі птушак. Многія з іх, у тым ліку рэдкія, маюць тут гняздоўі.
Па інфармацыі ДВЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”, у заказніку ўводзіцца шэраг абмежаванняў гаспадарчай дзейнасці. Па ўсёй тэрыторыі спыняюцца суцэльныя і палосна-паступовыя высечкі галоўнага лесакарыстання, прыблізна на 20% забараняюцца некаторыя іншыя віды высечак, а на 37 выдзелах агульнай плошчай каля 300 гектараў — на іх знаходзяцца старыя лясы карэннага тыпу — валка дрэў прыпыняецца цалкам.
Рэжым рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Свіслацка-Бярэзінскі” не забараняе збор грыбоў, ягад, рыбалоўства і паляванне, аднак займацца імі будзе складаней: перасоўвацца на механічных транспартных сродках у межах ахоўваемай тэрыторыі дазваляецца толькі па дарогах агульнага карыстання, а пакідаць тэхніку — толькі на абсталяваных стаянках.