Белтэлерадыёкампанія напярэдадні Вялікадня правядзе 11 прамых трансляцый набажэнстваў для хрысціян
ПРЭС-РЭЛІЗ
Белтэлерадыёкампанія напярэдадні Вялікадня правядзе 11 прамых трансляцый набажэнстваў для хрысціян
Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстовага Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да онлайн-трансляцый набажэнстваў, якія ў гэтым годзе для каталікоў і праваслаўных медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб'ёме і ў прамым эфіры.
Прыводзім поўны спіс трансляцый.
9 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя набажэнства у Вялікі чацвер з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
10 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
10 красавіка, 23.20, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя Крыжовага Шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска.
11 красавіка, 21.45, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» - прамая трансляцыя Святочнага Набажэнствы на Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
12 красавіка, 16.20, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і блаславення «Гораду і свету» Папы Рымскага Францыска.
12 красавіка, 09.50, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя Боскай Літургіі на Вербніцу з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
16 красавіка, 12.00, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя ў Вялікі чацвер Чыну мыцця ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
17 красавіка, 14.00, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая трансляцыя Нешпараў з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
17 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3» - прамая Ютрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята- Духава кафедральнага сабора.
18 красавіка, 13.15, тэлеканал «НТВ-Беларусь» - прамая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Ерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і ўсеправасланага малітва аб міры на Святой Зямлі).
18 красавіка, 23.45, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» - прамая трансляцыя Святочнага Набажэнствы на Светлае Хрыстова Уваскрасенне па календары праваслаўнай канфесіі з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх вернікаў правесці важныя духоўныя дні дома і ўбачыць ўсе набажэнствы ў прамым эфіры і ў поўным аб'ёме.
Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі