Старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі 23 чэрвеня наведаў ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод»
Дыялог аб важным
У час сустрэчы з калектывам прадпрыемства былі агучаны вынікі працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі раёна, названы асноўныя прыярытэты ў працы па добраўпарадкаваннi горада, закрануты праблемы, якія ўзніклі ў рэгіёне з-за складанай эпідсітуацыі, яе ўздзеяння на эканоміку і сацыяльную сферу.
Завадчане у сваю чаргу звярнуліся да кіраўніка раённай выканаўчай улады з пытаннямі пра стан вуліцы Паркавай і недахопах у арганізацыі аўтобуснага паведамленні з пасёлкам Савецкім і вёскай Забалоцце.
Па першым з іх адказ быў дадзены на месцы: рамонт вуліцы Паркавай пачнецца ў ліпені. Па другім было падрыхтавана даручэнне аўтапарку № 19 у бліжэйшы час вывучыць дынаміку пасажырапатоку і пры неабходнасці ўнесці змены ў расклад руху аўтобусаў на адпаведных маршрутах.