Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 снежня 2020

У Асіповіцкім раённым аддзеле cледчага камітэта 4 снежня 2020 года ў 16-00 будзе праведзены «Дзень адчыненых дзвярэй»


УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ І АСІПОВІЦКІ РАЁН АДДЗЕЛ

СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПРАВОДЗІЦЬ АДБОР АБІТУРЫЕНТАЎ ВА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ «АКАДЭМІЯ МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ» У ІНТАРЭСАХ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Кандыдатамі могуць стаць юнакі:

  • якім у годзе паступлення спаўняецца (альбо ўжо споўнілася) 17 гадоў;
  • якія атрымліваюць (якія атрымалі) агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічнае або сярэднюю спецыяльную адукацыю;
  • якія не маюць па стане здароўя супрацьпаказанняў для праходжання тэрміновай ваеннай службы.

Мы прапануем:

  • поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання (бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце ўстановы адукацыі, прадастаўленне форменнага абмундзіравання, забеспячэнне харчаваннем, выплата штомесячнага грашовага забеспячэння);
  • бясплатную вышэйшую юрыдычную адукацыю (тэрмін навучання - 4 гады);
  • пасля заканчэння навучання - прысваенне кваліфікацыі «юрыст» і спецыяльнага звання «лейтэнант юстыцыі», гарантаванае працаўладкаванне на пасады начальніцкага складу ў падраздзяленнi Следчага камітэта г. Магілёва і Магілёўскай вобласці;
  • сацыяльную абарону, прадугледжаную заканадаўствам для супрацоўнікаў Следчага камітэта і членаў іх сем'яў (дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне, магчымасць атрымання арэнднага жылля і перспектыва будаўніцтва ўласнага жылля з выкарыстаннем ільготнага крэдыту).

КАБ СТАЦЬ КУРСАНТАМ

СЛЕДЧА-ЭКСПЕРТНАГА ФАКУЛЬТЭТА АКАДЭМІІ МУС, неабходна:

  • да 1 красавіка 2021 года   асабіста   звярнуцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці альбо ў Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта, дзе прайсці сумоўе з начальнікам падраздзялення. Пры ўмове паспяховага праходжання гутаркі кандыдату выдаецца даведка-рэкамендацыя аб паступленнi на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС;
  • да 15 красавіка 2021 года   падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю Следчага камітэта пра паступленне на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС для наступнага афармлення асабістай справы;
  • прайсці ва ўстаноўленым парадку вывучэнне, прадугледжанае для кандыдатаў на паступленне ў Акадэмію МУС;

у тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі, прайсці цэнтралізаванае тэставанне*   па наступных прадметах:

- беларуская або руская мова (на выбар);

- замежная мова;

- грамадазнаўства.

Адрас упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці:

г.Магілёў, вул.Архірэйскі Вал Каніскага, 3, кантактныя тэлефоны: 8 (0222) 298-007, 298-068, 298-008.

Адрас Асіповіцкага раённага аддзела Следчага камітэта:

г.Асіповічы, вул.Вакзальная, 20, кантактныя тэлефоны: 8 (02235) 24110, 24132, 24112.

У АСІПОВІЦКIМ РАЁННЫМ АДДЗЕЛАМ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА 4 СНЕЖНЯ 2020 ГОДА Ў 16-00 БУДЗЕ ПРАВЕДЗЕНЫ «ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ» ДЛЯ ВЫПУСКНІКОЎ І ВУЧНЯЎ СТАРШЫХ КЛАСАЎ ШКОЛ ГОРАДА І РАЁНА.

*Заўвага: прахадны бал на следча-экспертны факультэт у 2020 годзе склаў 221.

Да спіса навін