Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 красавіка 2020

У кіраўскіх Борках мемарыял абнаўляюць усім мiрам

Адным з ключавых мерапрыемстваў у праграме святкаванняў у Магілёўскай вобласці 75-годдзя Вялікай Перамогі стане адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Карнікі знішчылі яго 15 чэрвеня 1942 года. У спісе ахвяр каля 2000 мірных жыхароў. Ініцыятарам стварэння новага помніка выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, праект быў уключаны ў інвестыцыйную праграму вобласці.

- Адна з ключавых скульптур - жанчына-маці, якая схілілася над пустой калыскай, - кажа намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Віктар Бубянцоў. - Гэта скульптура будзе ўвасабляць нашу Беларусь, скрушлівую аб ахвярах той вайны, як пра сваіх дзяцей. Далей вы трапляеце на вясковую вуліцу, калі ад спаленых фашыстамі дамоў засталіся адны трубы, а на іх будуць нанесены ўспаміны відавочцаў трагедыі. Другая скульптура размесціцца ў сімвалічным свіране: яна будзе перадаваць людзей, якія спрабуюць выратавацца ад немінучай пакутлівай смерці. На мемарыяльным камені будзе высечана пасланне нашчадкам. Вуліца памяці будзе выводзіць у мірнае сёння. Гэта будзе добраўпарадкаваны сквер ля возера, людзі змогуць проста пастаяць у цішыні, паглядзець на мірнае неба і падумаць аб самых важных жыццёвых каштоўнасцях.

Сёння ў вёсцы Боркі пражываюць каля 20 вяскоўцаў, прыязджаюць дачнікі. Таму разам з рэканструкцыяй мемарыяльнага комплексу дарожнікі прыводзяць у парадак пад'язныя шляхі, будзе пашырана стаянка для турыстычных аўтобусаў. Стары помнік дэмантуюць і ўсталююць побач на грамадзянскім могілках.

- Без перабольшання, над абнаўленнем мемарыяла мы працуем, як кажуць, усім мірам, - распавядае намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама Таццяна Бяляўская. - Як распавядалі відавочцы той трагедыі, цудам выжылыя, гэтая зямля ўся палітая крывёю. Жыхары з навакольных вёсак закопвалі целы і рэшткі загінулых на могілках, таму там і будзе усталяваны стары помнік. Усе без выключэння раённыя арганізацыі ўдзельнічаюць у суботніках ў Борках. Бо трэба зрабіць нямала: добраўпарадкаваць вуліцы і мясцовае возера, стварыць сквер для адпачынку, знесці старыя безгаспадарныя дома. Адкрыты дабрачынны рахунак. Абноўлены мемарыял будзе ўрачыста адкрыты ў чэрвені, у гадавіну трагічных падзей.

Напярэдадні на стварэнне мемарыяла ахвяравалі грошы лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне». Гаворка ідзе пра калектыў аўтараў, якія стварылі фундаментальнае картаграфічнае выданне «Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi». У адным з тамоў шмат месца адведзена картам, прысвечаным трагічным і гераічным старонам Вялікай Айчыннай. У страшным спісе і Боркі Магілёўскай вобласці.

Па матэрыялах sb.by

 

Пералічыць добраахвотнае ахвяраванне на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу можна на разліковы рахунак Дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна» з паметкай «Боркі»

рс BY 92 AKBB 36421290922877100000 БІК AKBBBY 2 X

ААТ «АСБ Беларусбанк» г.Мінск УНП 701217025

Да спіса навін