Выступ Генеральнага пракурора
Паважаныя суграмадзяне!
Працягваюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Вам шмат кажуць аб правах чалавека, у тым ліку аб праве на свабоднае выказванне меркавання. Пры гэтым мы назіраем адкрытыя маніпуляцыі.
Парадак правядзення масавых мерапрыемстваў усталяваны міжнародным і нацыянальным заканадаўствам, пра што забываюць або свядома замоўчваюць іх арганізатары.
Згодна Пакту Арганізацыі аб'яднаных нацый «Аб грамадзянскіх і палітычных правах» рэалізацыя права на мірныя сходы накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць.
Яна можа быць спалучана з абмежаваннямі, усталяванымі законам і неабходнымі для аховы грамадскага парадку і бяспекі, а таксама здароўя насельніцтва.
Папярэджваю, што ўдзел у падобных мерапрыемствах незаконны, а вінаватыя асобы могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Генеральны пракурора Рэспублікі Беларусь А.В.Канюк