Выступы пракурора Магілёўскай вобласці
Паважаныя жыхары Магілёўшчыны!
Мы з вамі з'яўляемся сведкамі падзей, якія накіраваны на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне.
Не спыняюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Іх арганізатары, выказваюцца аб правах чалавека, аб праве на свабоднае выказванне меркавання, выкарыстоўваючы розныя маніпуляцыі.
Пры гэтым яны свядома замоўчваюць тое, што парадак правядзення масавых мерапрыемстваў усталяваны як нашым нацыянальным, так і міжнародным заканадаўствам.
Пакт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый «Аб грамадзянскіх і палітычных правах» прадугледжвае асаблівыя абавязкі і адказнасць пры рэалізацыі права на мірныя сходы.
Для забеспячэння грамадскай бяспекі, прадухілення беспарадкаў і злачынстваў, а таксама аховы жыцця і здароўя насельніцтва могуць быць устаноўлены пэўныя абмежаванні.
Звяртаю вашу ўвагу, што ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах з'яўляецца незаконным. Вінаватыя асобы могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Пракурор Магілёўскай вобласці А.В.Чадзюк