Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
4 сакавіка 2020

Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня міліцыі адбудуцца ў Магілёве 5 сакавіка

4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць у Магілёве 5 сакавіка.

У гэты дзень начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня ў зале калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў сустрэнецца з членамі сем’яў супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У 12.00 у гарадской ратушы пройдзе цырымонія ўручэння ўзнагарод кіраўнікам і супрацоўнікам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама ўшанаванне бацькоў супрацоўнікаў.

Завершыцца дзень канцэртам у Палацы культуры вобласці, які пачнецца ў 16.00. На святочнай сцэне выступяць вядучыя творчыя калектывы рэгіёна і салісты цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення ўнутраных спраў, дэлегацый УМУС Расійскай Федэрацыі па Бранскай і Смаленскай абласцях, абласных структурных падраздзяленняў праваахоўных ведамстваў, а таксама асабісты склад, ветэраны і члены іх сем’яў.

Да спіса навін