Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
25 ліпеня 2023

Абмежаванні на наведванні лясоў дзейнічаюць у 15 раёнах краіны


Абмежаванні на наведванні лясоў уведзены ў 15 раёнах краіны. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта на інтэрнэт-партале Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на раніцу 24 ліпеня, забароненых маршрутаў няма, а абмежаванні ўведзены ў 15 раёнах, у асноўным у цэнтральнай частцы рэспублікі.

Больш за ўсё абмежаванняў у Мінскай вобласці - у 9 раёнах (Маладзечанскім, Валожынскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім, Пухавіцкім, Старадарожскім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім, Крупскім), а таксама ў пяці раёнах Магілёўскай вобласці (Шклоўскім, Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім і Клічаўскім) і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.

Да спіса навін