10 верасня 2020
Адзіны дзень бяспекі прайшоў у калектывах Магілёўскай вобласці
Магілёўшчына далучылася да Адзінага дня бяспекі. Прадстаўнікі розных службаў праводзяць заняткі па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў.
Напрыклад, у вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна вучням мясцовай школы ў гульнявой форме нагадалі правілы бяспечных паводзін. А таксама пазнаёмілі з асаблівасцю працы ратавальнікаў.
Дзіцячы сад-школу ў Семукачах наведваюць дзеці з пяці суседніх вёсак. Усім ім у чарговы раз нагадалі, як паводзіць сябе на дарозе і што рабіць у выпадку задымлення або пажару. Тэматычныя дні бяспекі ў межах рэспубліканскай акцыі праводзяцца на працягу тыдня.