Адзіны дзень бяспекі стартаваў у Магілёве
У Магілёве стартаваў Адзіны дзень бяспекі, які сабраў на адной пляцоўцы больш за 500 удзельнікаў. Маштабная адпрацоўка навыкаў дзеянняў пры надзвычайным здарэнні прайшла ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе "H2O". Свае прэзентацыйныя пляцоўкі размясцілі 13 ведамстваў і службаў, у тым ліку МНС, ДАІ, міліцыя, Дэпартамент аховы, хуткая медыцынская дапамога, газавая служба. Акрамя інфармацыйных матэрыялаў, навучэнцам магілёўскіх навучальных устаноў быў прапанаваны інтэрактыў: праверыць меткасць у віртуальным ціры, выратаваць чалавека з сардэчным прыступам, надзець касцюм ратавальніка. Самай відовішчнай часткай стала выратаванне тапельца на вадзе: паказальныя выступленні былі арганізаваны ў басейне - наглядна быў паказаны алгарытм паводзін пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі ў гэтай стыхіі.