Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
18 мая 2023

Анатоль Iсачанка: каб развіваць бізнес - трэба ведаць культуру і традыцыі народа, з якім плануеш супрацоўнічаць

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з сакратаром КПК Цяньцзінь спадаром Чэнь Міньэрам і мэрам горада Цяньцзінь спадаром Чжан Гунам.

Губернатар выказаў падзяку за цёплы прыём нашай дэлегацыі і арганізацыю правядзення Тыдня Магілёўскай вобласці ў горадзе Цяньцзінь на высокім узроўні.

У час перагавораў кіраўніка Кітайскай Народнай Рэспублікі спадара Сі Цзіньпіня і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў сакавіку гэтага года быў падпісаны План дзеянняў па развіццю супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і горадам Цяньцзінь. «Па сутнасці, нашыя лідэры адобрылі цеснае ўзаемадзеянне двух рэгіёнаў па ўсіх напрамках. Цяпер наша задача - напоўніць гэтыя напрамкі канкрэтнымі праектамі і рухацца наперад, - адзначыў Анатоль Ісачанка. - Гістарычна і тэрытарыяльна абумоўлена, што Магілёўская вобласць - гэта прамысловы рэгіён. Сёння мы вырабляем аўтамабільныя шыны, ліфты, цэмент, хімічныя валокны, тканіны, сельскагаспадарчую тэхніку, прадукты харчавання. У рамках візіту падрыхтаваны шэраг камерцыйных праектаў, якія мы хочам прапанаваць для рэалізацыі кампаніям з Цяньцзіня».

Таксама Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што для таго, каб развіваць бізнес - трэба ведаць культуру і традыцыі народа, з якім плануеш супрацоўнічаць. І агучыў, што на Магілёўскай зямлі можа з'явіцца «куток», прысвечаны Кітаю.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве паміж Магілёвам і новым раёнам Біньхай горада Цяньцзінь, СЭЗ Магілёў і эканамічнай зонай TEDA, Магілёўскім аддзяленнем БелГПП і Кітайскім Саветам па садзейнічанні міжнароднаму гандлю горада Цяньцзінь.

Да спіса навін